1. Байкі ў вершах. Казковыя радкі паэзіі (100 вершаў).

 

Анатолій Балуценка

http://ab32ru.narod.ru

 

 

10     ВЯЛIКАСЦЬ

 

Беглi хвалi адна за другой,

Стала грознай магутная рэчка,

Была хваля для iншай благой,

Памiж iмi пачалася спрэчка.

 

Вецер гнаў iх на бераг круты,

А яны вялi бойку нязменна,

Iх ля берага знiклi сляды,

Засталася бялявая пена.

 

Але хвалi кацiлiся зноў,

I хацелась быць кожнай вялiкай,

Хаця зналi яны пра любоў,

Ды спрачалiся ў лютасцi дзiкай.

 

Але вецер няўрымслiвы згас,

I нiкчэмнымi сталi ўраз хвалi,

Невялiкi яшчэ прайшоў час,

I яны зусiм з рэчкi прапалi.

 

Лепей быць памяркоўным заўжды

I не рвацца ў блакiтнае неба,

Каб не зведаць ганебнай бяды,

Высувацца наперад не трэба.

 

Моцны вецер не хвалiць сябе,

Дыфiрамбаў яму не спявалi,

За вялiкасць былi ў барацьбе,

Вынiк ветру, нiкчэмныя хвалi.

 

29.09.1992

 

Home Page

 

12     IМКНЕННЕ

 

Рэчкi плынь бяжыць iмклiва,

Ды куды ляцiць, куды?

Вынiк будзе нiбы дзiва

Цi пакута ад бяды?

 

Побач луг, i ззяюць кветкi,

Вабiць залаты пясок,

Лес цудоўны госць нярэдкi,

Ў iм зязюлi галасок.

 

Гоман сцiшаны чароту,

Над вадой вiсяць кусты,

Мае бегчы плынь ахвоту,

Жвавы рух яе заўжды.

 

Хутка плынь бяжыць наперад,

Не глядзiць на берагi.

Мо, яе чакае нерат,

Роспач прыйдзе ад тугi?

 

Рэчцы возера казала:

«Куды бегчы, што шукаць?

Прыгажосцi тут нямала,

Калi пiльна назiраць».

 

Ды iмкнулась рэчка к мору,

Без яе там шмат вады,

Плынь прыбегла, ўрэшце, к гору:

Знiкла ў водах назаўжды.

 

30.09.1992

 

Home Page

 

16     ПРАВЕРКА ЦЯПЛОМ

 

Затрымалася вясна,

Зноў вярнулiся марозы,

Падвяла цяплом яна:

Расцвiлi ўраз абрыкосы.

 

Кволы цвет у халады,

Не ляцяць на кветкi пчолы,

Не чакаў нiхто бяды,

Але час настаў суровы.

 

Вiшня цiха спiць яшчэ,

Сон вясновы толькi снiцца,

Хай сабе мароз пячэ,

Яна сцюжы не баiцца.

 

Не паверыла вясне,

Як паўднёвыя суседкi,

Калi цяжкi час мiне,

Выкiне адразу кветкi,

 

I не зведае пакут,

Будуць лепшымi умовы,

Кроны стануць, нiбы цуд,

Iх аздобiць цвет вясновы.

 

Калi ранняю вясной

Захацяць цяплом праверыць,

Лепш пабыць яшчэ адной,

I цяплу не трэба верыць.

 

3.10.1992

 

Home Page

 

22     ЛЁС КРАСЫ

 

Заплакалi вясновыя бярозы,

Жыццё праводзiць жорсткасцi урок,

Няўцешныя з ствалоў збягаюць слёзы,

Бярозавы салодкi надта сок.

 

Патрэбна зведаць чорную часiну,

Здаўна такая доля у бяроз,

Ды не чапаюць горкую асiну,

Салодкi у яе вясновы лёс.

 

Павек высокароднасць не любiлi,

Было ёй цяжка жыць ва ўсе часы,

За смак i прыгажосць яе губiлi,

Няма альтэрнатывы для красы.

 

Яна для ўсiх была прыкметней значна,

Бо вабiць, як любоў, к сабе здалёк,

Бяроза, нiбы прыгажуня, бачна,

Бо мае смачны i салодкi сок.

 

I кожны стала да красы iмкнецца,

Сагрэлась каб астылая душа,

Ды зберагчысь красе не удаецца

Пазбегнуць цi сякеры, цi нажа.

 

Зялёны лiст, падобны ранняй рунi,

Вясной у кронах маладых бяроз,

Ад прыгажосцi плачуць прыгажунi,

Краса заўсёды вымагае слёз.

 

8.10.1992

 

Home Page

 

34     ЦЯЖКIЯ ЧАСЫ

 

Смелы ветрык наляцеў здалёк,

Загулi ўраз дрэвы у далiне,

Хвалi лiжуць залаты пясок,

На рацэ нябачна нават плынi.

 

Ветрык надта нежаданы госць,

Бо ён сiлу набiраў iмклiва,

Знiкла люстраная прыгажосць

I прапала казачнае дзiва.

 

Вельмi хутка пагаршаўся стан,

Ветрык ветрам шпарка стаў магутным,

I пачаўся грозны ураган,

Час для дрэў быў страшным i пакутным.

 

Берагi цярпелi шмат бяды,

Паднiмалiсь, нiбы горы, хвалi,

I пясок прыгожы залаты

Ў рэчышча бязлiтасна змывалi.

 

Ураган у дрэў ламаў сукi

I, бязвiнным, ён наносiў раны,

Цалкам знiклi ў хвалях паплаўкi,

Для рыбалкi час зусiм паганы.

 

Калi ў стан спакою i красы

Уварвецца сiла нечакана,

Наступаюць цяжкiя часы,

I ў душы з'яўляецца загана.

 

25.10.1992

 

Home Page

 

63     КРАСА I ВОЛЯ

 

Прыемна ружы назiраць,

Якi прыгожы колер маюць!

А водар iх з чым параўнаць?

Красы найлепшай не шукаюць.

 

Ды, калi кропелькi расы,

Як дыямент, на iх пялёстках,

У ружы значна больш красы,

Чым ў балерыны на падмостках.

 

Хоць палявыя кветкi ўсе

Растуць без догляду у полi,

Хоць пераваг няма ў красе,

Але жывуць яны на волi.

 

Як з ружай параўнаць, яна

Прад кветкай палявою – прыма,

Чароўнасць ружы – як вясна,

Але праходзiць воля мiма.

 

Як у турме, жывуць яны,

Пазбавiлi iх людзi волi,

Няма свабоды з даўнiны

I не прадбачыцца нiколi.

 

Няма свабоды ўсе часы,

У руж спрадвеку злая доля,

Не будзе лепей хай красы,

Але заўсёды будзе воля!

 

8.12.1992

 

Home Page

 

100     ЦУДОЎНАЯ ПРЫНАДА

 

Цудоўны выгляд у бяроз,

Ды шлях жыцця заўжды суровы,

Не песцiў iх нiколi лёс,

Бо добрыя з бярозы дровы.

 

К таму, хто значна горай ўсiх,

Не прыйдзе горкая часiна,

Не пранясецца вабны слых:

Жыве без клопату асiна.

 

Нож жвава знойдзе баравiк,

Iмгненна ён спаткае гора,

Бо кожны смачна есцi звык,

Не закране нож мухамора.

 

Касу вядзе касца рука,

Дзе ў мураву зраслiся травы,

Жыве без страху асака,

Заўжды ў парадку яе справы.

 

Страшэнна вынiшчаць кусты,

Як спее дзiўная малiна,

Ды ад калючак шмат бяды,

Таму нязмятая ажына.

 

За якасць i за прыгажосць

Вялiкая патрэбна плата,

Загiнуць дрэнi не прыйшлось,

Краса – цудоўная прынада.

 

2.09.1993

 

Home Page

 

130     ЧУЖОЕ ГОРА

 

Маленькi i нязначны бег ручай,

Ён чуў, што ёсць вялiкiя азёры,

Прыходзiў часам да яго адчай,

Яму нiкчэмнасць надавалi горы.

 

Не мог нi з кiм ён весцi барацьбы,

Але лiчыў, што лёс яго гаркавы,

Раслi абапал моцны дубы,

Ручай жадаў дабiцца iхняй славы.

 

Знiшчаў яго душу нязносны груз,

Ручай нёс ў мора кволую данiну,

Але пачаўся моцны землятрус,

I скалы ўраз пападалi ў цяснiну.

 

I для дубоў пачалася бяда,

У ручая ўжо не збягалi воды,

Пакрыла iх з вяршынямi вада,

Ручай адчуў вялiкасць ад свабоды.

 

Здараецца так часта i ў жыццi:

Вялiкасць надае чужое гора,

Ўраз змог ручай жаданае знайсцi,

Бо плескалiсь ў цяснiне хвалi мора.

 

Ручай нязначны ўзняўся да нябёс,

Ажыццявiў жаданую спакусу,

Дубы без жалю знiшчыў жорсткi лёс,

Але ручай удзячны землятрусу.

 

14.09.1993

 

Home Page

 

136     КУРЫЦА I ПЕВЕНЬ

 

Працяглы гвалт на курасаднi,

Бясконца курыца бубнiць,

Што непатрэбен певень хатнi,

I без яго магчыма жыць.

 

I лае курыца няспынна,

Што робiць справы ўсе сама,

Для пеўня ж не жыццё – малiна,

Бо спраў яму зусiм няма.

 

А певень моцны быў, прыкметны,

I гонар заiграў ў крывi:

«Калi гультай я баспрасветны,

То лепей ты сама жывi!»

 

I певень, хоць i без жадання,

Праз плот пераляцеў хутчэй

Ў суседнi двор, i там каханне

Знайшоў у маладых курэй.

 

Хаця няшмат было работы,

Якую певень ўраз рабiў,

Жыла сямейка без турботы,

I поўны кошык яек быў.

 

Ды спакваля бяда здарылась

З бурклiвай курыцай старой:

Калi ад пеўня аддзялiлась,

Больш яек ўжо не знесцi ёй.

 

16.09.1993

 

Home Page

 

156     ГАНАРЫСТЫ НАСТРОЙ

 

Рака – магутны надта гаспадар,

Смяялась злосна з кожнай ручаiны,

Што iм не трэба нават песцiць мар

Стаць рэкамi, ўсе ёй служыць павiнны.

 

Данiну ручаiна хай дае

I будзе памяркоўнай i пакорнай,

Вялiксць – дар прыроджаны яе,

Рака быць можа моцнай i узорнай.

 

Цярпелi ручаiны здзекаў шмат,

Рака знiшчала iх сваёй знявагай

I грознай была з iмi, нiбы кат,

Заўжды ваду з iх вымагала з прагай.

 

Дажджу шмат часу бачыць не прыйшлось,

Пякла спякота, нiбы на пажары,

Аблокi знiклi ў небе, як на злосць,

I бокам сталi абыходзiць хмары.

 

Ўраз сцiхлi спевы птушак у гаi,

Бо засуха няшчадная пачалась,

Ад спёкi хутка ссохлi ручаi,

I моц у рэчкi спакваля страчалась.

 

Працягвалась спякота доўгi час,

У плынi адбылася шпарка змена,

I ганарысты настрой рэчкi згас,

Бо стала яна курам па калена.

 

20.09.1993

 

Home Page

 

159     СВАРКА

 

Рака праклала рэчышча даўно,

Iшло яно лясамi i лугамi,

Было далёка ад паверхнi дно,

Але плынь пасварылась з берагамi.

 

I ў час паводкi, нiбы незнарок,

Накiравала плынь у бераг хвалi,

Ўраз ў рэчышча пасыпаўся пясок,

Бо берагi моц плынi не стрымалi.

 

Шалелi хвалi грозныя далей,

Цярпелi здзекi берагi ад плынi,

Ды станавiлась рэчышча шырэй,

А рэчка расцякалась па далiне.

 

Ды хутка збег паток вясновы з гор,

I хваль магутных больш зусiм не стала,

Ў паводкi значна зменшыўся напор,

Вады ў рацэ было занадта мала.

 

Але вялiкай стала шырыня,

I рэчышча пакрылась астравамi,

Вада спадала ўсё хутчэй штодня,

Нарэшце, стала бегчы рукавамi.

 

Была плынь з берагамi ў барацьбе,

Змагалася без лiтасцi, упарта,

Ды знiшчыла у вынiку сябе:

Сварыцца плынi з берагам няварта.

 

20.09.1993

 

Home Page

 

163     ЛАВIНА СЛОЎ

 

Бяскрыўдны быў каменьчык i малы,

Здавалась: ён якую мае сiлу?

Бо толькi адарваўся ад скалы

I пакацiўся мiгам ўнiз па схiлу.

 

Нястрашнымi былi яго шляхi,

Ды станавiўся з часам рух iмклiвым,

Бо па дарозе зачапiў другi

I шлях сумесны хутка стаў жахлiвым.

 

Разбег набралi жудасны яны,

I кожны крок iх быў занадта смелы,

Бо разам ўнiз зрывалiсь валуны,

На схiле ў трэскi разляталiсь дрэвы.

 

Маленькi камень, а якi сюрпрыз

Зрабiў для наваколля у iмгненне!

Страшэнная лавiна бегла ўнiз,

Красе цудоўнай несла разбурэнне.

 

Здараецца так i ў жыццi заўжды,

Лавiны шлях няўмольны i суровы,

Малы каменьчык, але шмат бяды:

Бо за адным ляцяць другiя словы

 

I раняць сэрца горай, чым нажы,

Ды рана пашыраецца няспынна,

Пустэча застаецца у душы,

Калi збяжыць слоў жорсткая лавiна.

 

20.09.1993

 

Home Page

 

165     ВЯСНОВАЯ ПЛЫНЬ

 

Зiма скавала рэчку лёдам,

Няшчадна жорсткая яна,

Час прыйдзе, моцным крыгаходам

Разбурыць кайданы вясна.

 

Плынь прыгняталася трывала,

Пад лёдам доўжылась турма,

Ды сонца моцна прыгравала,

Ад лёду i слядоў няма.

 

Магутны вельмi панцыр з лёду,

Мiнае тыранii час,

Калi змагацца за свабоду,

Яна прыходзiць ў госцi ўраз.

 

Спiну да долу гнуць не трэба,

Хай вабiць толькi вышыня,

Каб у блакiце бачыць неба,

I ззяла сонейка штодня.

 

Ды толькi белыя аблокi

Глядзелi на зямлю з нябёс,

Прапанаваў да шчасця крокi

Цудоўны i прывабны лёс.

 

Калi сустрэлiсь перашкоды,

След баранiцца ад пакут,

Паднiмуцца вясною воды

I змыюць недарэчны бруд.

 

21.09.1993

 

Home Page

 

171     НIКЧЭМНЫ ВЫНIК

 

Вабна гучаць трэлi салаўёў

У гаi, як у канцэртнай зале,

Ў сэрцы разгаралася любоў,

Як яны узвышана спявалi.

 

Салаўiны спеў – любоў мая,

Ў гай хадзiў паслухаць песнi зрэдку,

Вырашыў: злавiць след салаўя,

Пасадзiць у залатую клетку.

 

Ды не змог ажыццявiць мэты,

Хоць не раз прымаў рашуча меры,

Пад рукою верабей заўжды,

Ён, як салавей, малы i шэры.

 

Верабей у клетцы залатой

Цэлы год спяваць вучыўся трэлi,

Мой, нарэшце, страцiўся спакой:

Намаганнi поспеху не мелi.

 

Працы страцiў на вучобу шмат,

Даў урокаў безлiч, без падлiкаў,

Вынiкам нiкчэмным быў не рад:

Верабей, як i раней, цырыкаў.

 

Бо вядома кожнаму даўно:

Штучна не змянiць нiяк прыроды,

Богам ў падарунак што дано,

Для таго не будзе перашкоды.

 

23.09.1993

 

Home Page

 

199     ПЛАЦIНА I ПАВОДКА

 

Паводку стрымаць не па сiлах плацiне,

У плынi вясновы iмпэт,

Размые напор вады выхад у глiне,

Плацiны не знойдзецца след.

 

Калi надыходзiць вялiкая сiла,

Напору яе не спынiць,

Каб меншай па сiле не стэлась магiла,

Праход трэба ёй адчынiць.

 

Паводка нявечная, скончыцца з часам,

Бязглуздая з ёй барацьба,

Агульную мову знайсцi лепей разам,

Прыняўшы аблiчча раба.

 

Калi пранясуцца па лёсе вiхуры,

Дубы больш пазнаюць пагроз,

На трэскi сукi разляцяцца ад буры,

Ды мяккiя косы бяроз.

 

Яны, нiбы флюгер, кладуцца па ветры,

Так робяць зусiм нездарма,

Час пройдзе, i цiша пануе ў паветры,

Вялiкай пагрозы няма.

 

Магутны напор не стрымае плацiна,

Шырокi праход зрабiць след,

Калi стрымаць ў дзеях бацькi хочуць сына,

Яго пераможа iмпэт.

 

1.10.1993

 

Home Page

 

225     ГОРКI ВЫНIК

 

Бяжыць рака, i залацiцца дно,

Бо ў рэчышчы пяску шмат залатога,

Б'е хваля ў грудзi берагу даўно,

I скончылась трываць пакуты змога.

 

Глыбокiм было рэчышча здаўна,

Але ўтварылiсь астравы i мелi,

Была малая ў берага вiна,

Ды хвалi стала ў бераг бiць хацелi.

 

I спакваля спаўзаў на дно пясок,

Хоць берагi далей бяду трывалi,

Ды да яе застаўся толькi крок,

Бо страцiлi зусiм магутнасць хвалi.

 

У рэчышчы ўтварылась мелiна,

I зруйнавалiсь берагi дашчэнту,

Заплачана вялiкая цана,

Бязглузды рэзультат эксперыменту.

 

Бо бегла плынь, вакол цвiлi лугi,

I ў рэчцы глыбiнi было даволi,

Цяпер сумуюць цяжка берагi,

Не ўдасца аднавiцца iм нiколi.

 

Не будзе болей i магутных хваль,

Хоць горда падымалiсь, нiбы сокал,

Ды вынiк вельмi горкi быў, на жаль,

Бо разбурылась цалкам ўсё навокал.

 

10.10.1993

 

Home Page

 

235     АСЁЛ I ЖАРАБIЦА

 

Была вялiкай гаспадарка,

Там шмат знаходзiлась жывёл,

Павольна час iшоў цi шпарка,

Жанiцца вырашыў асёл.

 

А маладая жарабiца

Ўжо шыю выгнула дугой,

Яна прыемней, чым аслiца,

Асла паклiкала з сабой.

 

Ды нелюбоў асла чакала,

Iмпэт у жарабiцы згас,

Пагараваў асёл нямала

I горка плакаў ад абраз.

 

Iм гаспадар даваў заўсёды

У яслi сена i аўса,

Ды ў жарабiцы няма шкоды,

Ёй трэба для другiх краса.

 

Сама наесца, колькi трэба,

Што застанецца, дасць аслу,

Чакаў кахання ён, як хлеба,

Не да пяшчот цяпер яму.

 

Хто ад дабра дабра шукае,

Калi пара любiць прыйшла,

Хай сцiпла пару выбiрае,

Каб не спаткаўся лёс асла.

 

17.10.1993

 

Home Page

 

257     ШЧАСЛIВАЯ ВЯРБА

 

Схiлiлась над вадой вярба,

Ёй вiльгацi заўжды хапае,

I непатрэбна барацьба,

Як тым, ад спёкi хто канае.

 

Бяжыць глыбокая рака,

Вярба глядзiцца, як ў люстэрка,

I плынi добрая рука

Дарыла шчасце поўнай меркай.

 

Тужылi лiпы i дубы,

Лiст жоўты сыпалi бярозы,

Хто знемагаў ад барацьбы,

Хто плакаў, ды не беглi слёзы.

 

Ўраз восень вогкая прыйшла,

I дождж халодны лiў бясконца,

Ды ўдосталь дрэвам пiць дала,

Дождж быў мiлей, чым ззянне сонца.

 

Прабегла хуткая зiма,

Вясна ўсмiхнулася салодка

Ўсiм дрэвам, а вярбы няма,

Бо знесла моцная паводка.

 

Як шчасце песцiць цераз край,

Хай памяркоўней будзе пыха,

Бо стане пеклам любы рай,

Знайсцi любога можа лiха.

 

30.10.1993

 

Home Page

 

265     РУЧАЙ I ВЕРБЫ

 

Ў далiне бег маленечкi ручай,

I вербы жвава пiлi з яго воды,

Ды часам плынь прыходзiла ў адчай,

Казала: вербы не даюць свабоды!

 

I цяжка наракала кожны дзень,

Пакорлiва стаялi моўчкi дрэвы,

Ды рэчышчу густы давалi цень,

Чакалi з палкай радасцю залевы,

 

Каб значна меншы быў да iх дакор,

Каб лаянка была амаль нячутнай,

Ў ручай збягалi хутка воды з гор,

Ён станавiўся горды i магутны.

 

Але спаткалi вербы сумны час,

Прыйшла бяда без краю i без меры,

Раслi, вясну чакалi, але ўраз

Упалi на зямлю ад злой сякеры.

 

Не будуць вербы болей пiць вады,

Ручай быў рад страшэнна, як нiколi,

Але спаткаў час смутку i бяды,

Хоць i чакаў здабытку цуд ад волi.

 

Без ценю жыць ручай зусiм не мог,

Пякло няшчадна днямi ўлетку сонца,

Не вытрымаў у барацьбе i ссох,

Хаця змагаўся за жыццё бясконца.

 

2.11.1993

 

Home Page

 

343     ПАКОРНЫ БЕРАГ

 

Скала ўзнялася горда над ракой,

Яе памеры белы свет здзiўлялi,

Ды страцiла рака зусiм спакой,

Ад зайздрасцi бiць сталi ў бераг хвалi.

 

Бег на скалу бясконцы шэраг хваль,

Рака казала: так рабiць павiнны,

Красы цудоўнай ёй было не жаль,

Скала пакутавала без прычыны.

 

Знiшчала яе жорсткая рука,

Знаходзiла вада любы куточак,

Смяялась толькi злосная рака:

Ператваралась моц скалы ў пясочак.

 

А хвалi паднiмалiся не раз,

I жаласным стаў выгляд ад папраўкi,

Няўрымслiвы iмгненна несся час,

I засталiся ад скалы кавалкi.

 

Каб бераг пакарыўся назаўжды,

Рацэ красы i гордасцi не шкода,

Яна дэманстравала моц вады,

У зайздрасцi нахабная прырода.

 

Пранеслiся няўмольныя гады,

Зрабiлi яву дзiўную былою,

Лiзалi хвалi бераг залаты,

Што быў калiсьцi моцнаю скалою.

 

9.12.1993

 

Home Page

 

367     РЭЦЭНЗЕНТ

 

Трымаюць моцна рэчку берагi,

А плынь бясконца iх размыць iмкнецца,

Адзiн спачатку, а пасля другi

Магутнай плынi хутка паддаецца.

 

Не ў змозе ёй накiнуць ланцугi,

Бо не стрымаць iмпэт вады нiколi,

Не хоча плынь цуд страцiць дарагi,

Застацца без жаданай любай волi.

 

Свабодзе плынi можна зрабiць скон,

I плынь шалець больш, як раней, не будзе,

Бо рэчышча ўраз закуюць ў бетон,

Калi паўстануць супраць волi людзi.

 

I будзе бегчы рэчка, як раба,

Бо ёй зрабiлi жудасную ваду,

Былая з берагамi барацьба

Ўжо незваротна засталася ззаду.

 

Калi свабоды ў творчасцi няма,

Бо рэцэнзент кладзе бетон упарта,

Змагаюцца за волю нездарма,

Каб жыць было на белым свеце варта.

 

Бетонны бераг плынь знiшчае ўшчэнт,

Бетон накiнуць кайданы умее,

Заўсёды iснаваў каб рэцэнзент,

Яшчэ была б сiстэма Пталамея.

 

30.12.1993

 

Home Page

 

503     ХАЙ ГРЭЧКА

 

Грукоча мора, ўгору хвалi падымае,

I кожная на бераг прыбяжыць,

Прыбой на беразе пясок перамяшчае,

Ды ў скалы моцна з гулам будзе бiць.

 

Пясок пасунецца, ды зноў на месца ляжа,

Як быццам хвалi нават не было,

Упарты камень моц вялiкую пакажа,

Трымае хвалi, колькi б не прыйшло.

 

Як шторм мiне, вакол ляжыць пясок прыгожы,

Ў праменнi сонца вабна зiхацiць,

А моцны камень з кожным штормам больш нягожы,

Патроху ад напружання трашчыць.

 

Калi шторм часты, i аб скалы хвалi б'юцца,

Няздатны камень сiлы хваль трымаць,

Над моцным камнем хвалi ўедлiва смяюцца,

Пясок жадаюць дробны атрымаць.

 

Як супраць будзе надзвычайна моцнай сiла,

Заўсёды значна лепей саступiць,

Наогул, каб яна ўсё ўшчэнт не разбурыла,

Скалой нiколi ўжо пасля не быць.

 

Таму, калi пачнецца раптам супярэчка,

Пяском драбнюткiм неабходна стаць,

I пагадзiцца, хай заўсёды будзе грэчка,

У цэласцi сябе каб захаваць.

 

2.01.1995

 

Home Page

 

518     НЕПАКОРНЫЯ СОСНЫ

 

Калi бура здарыцца, не шкодзiцца бэз,

Бо галлё яго гнуткае значна,

Але церпiць магутны няўступчывы лес,

Перад сiлай ратунку нябачна.

 

Вецер нiшчыць сукi, шапкi пышныя крон,

Выгляд лесу жахлiвы i жалкi,

Нечакана да сосен наблiзiўся скон,

Разлятаюцца трэсак кавалкi.

 

Непакорнасць не хоча цярпець ураган,

Па душы яму гнуткi i кволы,

А магутны пакуты трымае ад ран,

Лес загiнуў. Цi вырасце новы?

 

Бэз жыве, ды не iм толькi поўнiцца свет,

Бо галлё непрыгодна на дровы,

З яго зрэзаць магчыма цудоўны букет,

Ды нiкчэмна галлё для будовы.

 

Ў непакорных злятае заўжды галава,

На расправу сатрап вельмi хуткi,

Для яго любы бэз, да спадобы трава,

У пашане i кволы, i гнуткi.

 

Ды палац не збудуеш з травы i галля,

Хоць загад на будову даць грозны,

Разуменне памылкi, мо, прыйдзе пасля:

Непакорныя знiшчаны сосны.

 

14.01.1995

 

Home Page

 

685     НЕ ШУМI БОЛЕЙ, ЛЕС!

 

Лес ад ветру шумiць, аж гудзе, як прыбой,

Я прытулак ў зацiшку шукаю,

Ды зацiшку няма, i стаю пад сасной,

Сталы сум у душы адчуваю.

 

Не шумi болей, лес! Цяжка сэрца балiць,

Не знаходзiцца кроплi спакою,

Без спакою ў душы дыхаць цяжка i жыць,

Трэба ў буру стаяць пад сасною.

 

Бо прыемна, калi няма ветру амаль,

Ты пяшчотна са мной размаўляеш,

Ды здараецца вецер заўсёды, на жаль,

I ў журбе маё сэрца трымаеш.

 

Я люблю з табой быць, калi радасць наўкол,

Сонца ззяе i птушкi спяваюць,

Голас дрэў дарагi, зразумелы без слоў,

Бо з пяшчотай са мной размаўляюць.

 

Я люблю цябе, лес, i хачу з табой быць,

Але ветру i буры не трэба,

Ды яшчэ гарачэй стане сэрца любiць,

Калi будзе блакiтнае неба.

 

Мне прыемны блакiт, я люблю супакой,

Як душу цiшынёй зачаруеш,

Ад натхнення быць хораша разам з табой!

Мо, маё ты жаданне адчуеш?

 

2.04.1995

 

Home Page

 

819     КАБ ЯБЛЫНI ЦВIЛI

 

Мароз трашчыць, аж лопаюцца дрэвы,

Як зберагчы пупышкi iм свае?

А вецер спачывальныя напевы

Аб iх тузе працяглы час пяе.

 

Не вытрымалi дрэвы, смерць настала,

Iх загубiлi вецер i мароз,

Пладовых дрэў загiнула нямала,

Смерць не кранула сосен i бяроз.

 

Прыйшла вясна, i яблынi усохлi,

Стаялi мерцвякамi на мяжы,

I на дажджу кароны сумна моклi,

Як быццам бы на могiлках крыжы.

 

Але пад плотам распусцiлась дзiчка,

Не трэба пралiваць вясной ёй слёз,

Была яна яшчэ i невялiчка,

Ды ёй не страшны вецер i мароз.

 

Заўсёды далiкатная будова

Абраз няздатна знесцi i пакут,

Неасцярожна сказанае слова

Разбурыць ўшчэнт душы чароўны цуд.

 

Таму хачу, каб не прыйшлi марозы,

Нiколi ветры грозна не гулi,

Наогул, не ўзнiкалi каб пагрозы,

Вясною пышна яблынi цвiлi.

 

18.05.1995

 

Home Page

 

824     ДРУГАЯ IСНАСЦЬ

 

Ручаiнка мiж ўзгоркамi ўецца,

Струменiцца, лагодна бяжыць,

Але ўпарта наперад iмкнецца,

Шлях нялёгкi далёка ляжыць.

 

Як збягаюцца дзве ручаiнкi,

Прападае цудоўны спакой,

Вiры круцяць ваду без супынкi,

Плынь становiцца моцнай ракой.

 

I нясецца вада ашалела,

Акiян каб напоўнiць сабой,

Ручаiнка збягала нясмела,

Ў акiяне i шторм, i прыбой.

 

Як з малога вялiкае стане,

Больш пяшчоты мiнулай няма,

Пагражае бяда ў акiяне,

Хваль жахлiвых ў iм шмат нездарма.

 

Можа, лепей не трэба пасады,

Каб лагодным i ўважлiвым быць,

Не даваць на пакуты загады,

А людзей сцiплым сэрцам любiць?

 

Мо, прыемна быць надта вялiкiм?

Ручаiнка спакойна цякла,

Акян не жадае быць цiхiм,

К яму iснасць другая прыйшла.

 

19.05.1995

 

Home Page

 

952     КАРЫСНАЕ I МОЦНАЕ

 

Ля плоту жылi клён i абрыкос,

Калi яны яшчэ малыя былi,

То кожны безтурботна вольна рос,

Зусiм iм шкоды людзi не рабiлi.

 

Але прамчаўся непрацяглы час,

Яны памiж сабою адразнялiсь,

Бо нечакана, як маланка, ўраз

На абрыкосе кветкi распускалiсь.

 

Раней раслi, не ведаўшы бяды,

Iх ветрыкi з пяшчотаю гайдалi,

На абрыкосе добрыя плады

Тым часам паступова саспявалi.

 

Клён вырас i магутным вельмi стаў,

Яго нiколi людзi не чапалi,

Ды абрыкос, карысць што дараваў,

Бясконца i бязлiтасна ламалi.

 

Хто моцны, не чапаюць ўсе яго,

А хто карысны, ды не мае сiлы,

Не абаронiць iмiджу свайго,

I будзе для людзей заўжды нямiлы.

 

Карыснае i моцнае стварыць

Змагла для нас вялiкая прырода,

Але карысць не хочацца цанiць,

Наперадзе яе чакае шкода.

 

24.07.1995

 

Home Page

 

1036     ДАПАМОГА

 

Такога не прыпомню нават стану,

Каб ў жнiўнi зжоўкла кволая трава,

Напiлася зямля вады жаданай,

Ды позна, смерць сваё ужо ўзяла.

 

Шкада глядзець на жоўтыя газоны,

Бо вiльгацi не мелi каранi,

Заплакалi ад болю лiпы кроны,

Спякотныя iм сталi карай днi.

 

Чаго не прадугледзела прырода?

Чаму знiшчае засухай сябе?

I дрэў, i кволых траў бясконца шкода,

Не выстаялi ў цяжкай барацьбе.

 

Дождж залiўны стараецца бязглузда,

Ужо не дапаможа мярцвякам,

Без зелянiны на газонах пуста,

Занадта цяжка клёнам i дубкам.

 

Калi ад сэрца прыдзе дапамога,

Своечасовай ёй патрэбна быць,

Як позняя, не трэба ўжо нiчога,

Бо над магiлай вецер будзе выць.

 

31.08.1995

 

Home Page

 

1040     ДУБ

 

Вецер дрэвы схiляе дадолу,

Не згiнаюцца толькi дубы,

Яны з ветрам ўступаюць ў размову,

Не пускаюць у сэрца журбы.

 

Мо прасцей перад ветрам схiляцца?

Але дуб, нiбы волат, стаiць,

Бо ў характары супрацiўляцца,

Толькi крона журботна шумiць.

 

Вецер дрэвам рабiць здатны шкоду,

Ў буру можа дайсцi да бяды,

Дуб заўсёды баронiць свабоду,

Цi стары ён або малады.

 

Хаця цяжка стаяць супраць сiлы,

Ды трываюць нягоду дубы,

I таму яны ветру нямiлы,

Бо жадаюць заўжды барацьбы.

 

Моцны вецер нясе сум i холад,

Дрэвы хiляцца, цяжка трываць,

Дуб адзiны стаiць, нiбы волат,

Бо камусьцi патрэбна стаяць.

 

1.09.1995

 

Home Page

 

1288     ЦУДАДЗЕЙНЫ РЭЦЭПТ

 

Навала хутка наляцела,

Жахлiвы цяжкi час прыйшоў,

Падняўся вецер скажанела,

Галлё ламае у дубоў.

 

Лiсты пасыпалiсь з бярозы,

Парастрапалася кара,

I мiмаволi льюцца слёзы,

Не вельмi лёгкая пара.

 

I шум стаiць, i лямант чутны,

Не ўратавацца ад бяды,

Ад болю стогне дуб магутны,

Бярза плача, як заўжды.

 

I, незалежна, вiнавата

Цi толькi, як заўжды, права,

Ахвяр ў навалу небагата:

Пад ветрам хiлiцца трава.

 

Таксама i ў скандал сямейны,

Сябе каб цалкам захаваць,

Рэцэпт ёсць вельмi цудадзейны:

Заўсёды лепей памаўчаць.

 

21.12.1995

 

Home Page

 

1373     НЕ ТРЭБА РАН

 

Бяжыць смала з параненай сасны,

Прыгожыя бурштынавыя слёзы,

Ад ран галосяць сосны не адны,

Льюць сок дубы i клёны, i бярозы.

 

Стан радасны, калi няма пагроз

Ад небяспечнай i балючай раны,

Iначай не пазбегнуць горкiх слёз,

Бо вабны лёс становiцца паганым.

 

Калi у дрэва ранена кара,

Гаручая сляза з яго збягае,

Ў душу як прыйдзе горкая пара,

Слязамi вочы шчодра напаўняе.

 

Калi спаткае чорная бяда,

Нiбы крумкач вакол бясконца кружыць,

Сляза збягае хутка, як вада,

Душу агонь пячэ i спёкай сушыць.

 

Душы увагi трэба i цяпла,

Ёй шкодзяць ураганы i марозы,

Душа заўжды каб радаснай была,

Ёй ран не трэба, каб не беглi слёзы.

 

4.02.1996

 

Home Page

 

1392     ЦIХI РУЧАЙ

 

Ручай быў цiхi, курам па калена,

Па iм мог ехаць воз, як па шашы,

Ды хутка адбылася перамена,

Калi пайшлi працяглыя дажджы.

 

I не пазнаць было яго прыроды:

Разлiўся на зялёныя лугi,

Тапiў у бурных водах агароды,

Плылi, як караблi, па iм стагi.

 

Прыносiў ўсiм ручай багата лiха,

Ўсе напiлiся з ручая бяды,

А ў ручая з'явiлiсь моц i пыха,

Ён меркаваў, што будзе так заўжды.

 

Ды здзекi не цягнулiся бясконца,

I скончылiсь турботы i адчай,

Ласкавае прыгрэла добра сонца,

I стаў маленькiм, як раней, ручай.

 

Калi лёс моцным стаць дае нагоду,

Не трэба быць нахабным, як дракон,

Шукаць прыемней злагаду i згоду,

Падзяку атрымаць, а не праклён.

 

10.02.1996

 

Home Page

 

1659     АБАРОНА АД МОЦНЫХ

 

Карась шукае абароны ў сома,

Бо шчупакi палююць цэлы час,

Выснова гэтай байкi ўжо выдома:

«Калi з'ядзяць, прыходзь хутчэй да нас».

 

Навошта моцным з моцнымi сварыцца?

Iм ў злагадзе бясконцай трэба жыць,

Карась не здатны сам абаранiцца,

Хай часам моцных лепей даражыць.

 

Пытаннямi няхай не дакучае,

Ад карасёў у рэчцы цесната,

Бо сом са шчупакамi адзначае

Дзень нараджэння важнага кiта.

 

Калi слабы, зусiм не маеш права

Сябе ад моцных свету баранiць,

Закон iснуе, ды яго замала,

Iм могуць лёгка моцныя круцiць.

 

Звяртаць не трэба ўвагi на законы,

Лепш бачыць iх праз пальцы, абы-як,

Бо сом не дасць нiколi абароны,

Калi палюе на цябе шчупак.

 

5.10.1996

 

Home Page

 

1818     ЗМЯНIЎСЯ ЛЁС

 

Маладая жарабiца,

Шыя выгнута дугой,

Скура золатам iскрыцца,

Ў вачах радасць i спакой.

 

Калi час свой адгуляе,

Зменiцца карэнна лёс,

Бо хамут ужо чакае

I занадта цяжкi воз.

 

Лёс становiцца паганы,

Больш няма ў жыццi украс,

Хамут робiць шыi раны,

Бiзун сцёбаў крыж не раз.

 

Жарабю гуляць час малы,

Быць ў аглоблях лёс такi,

Праца не даруе славы,

Толькi збруя трэ бакi.

 

Жарабiцай калi была,

Не чакалася бяды,

Цягне цяжкi воз кабыла,

Час у мроях залаты.

 

13.11.1996

 

Home Page

 

1862     ПРАЦЯГЛАСЦЬ ЖЫЦЦЯ

 

Рыпела цiха на вятрах вярба,

Што хутка смерць, што вельмi ўжо старая,

Таму ў душу прыходзiла журба,

Здавалась, смерць яе даўно чакае.

 

З вярбою поруч дуб вялiкi рос,

Ўбiрала крону сонца зiхаценне,

Але парыву ветру ён не знёс,

Бо меў занадта слабае карэнне.

 

Ствол волата ўжо шмат гадоў гнiе,

Так доля над магутнымi смяецца.

А што вярба? Без змены у яе,

Рыпiць, як i раней, ды не здаецца.

 

Хто звык ад болю ўсё жыццё стагнаць,

Жыве пакуль што, хоць i стогне далей,

А волаты даўно ў зямлi ляжаць,

Iх вельмi шмат дачасна пахавалi.

 

Падманным здатны знешнi выгляд быць,

I волат жыве доўга не заўсёды,

А хтосьцi цiха, як вярба, рыпiць,

Ды для жыцця няма ад рыпу шкоды.

 

2.12.1996

 

Home Page

 

1879     МАЛЫЯ I ДАРОСЛЫЯ

 

Вясною ранняй дрэўцы пасадзiў

Ў гародчыку, ля вокан, каля хаты,

Iх даглядаў i песцiў, i любiў,

I радасцю даволi быў багаты.

 

Бярозкi там раслi i быў дубок,

Як распусцiлi першыя лiсточкi,

Любiў глядзець на iх малы сынок,

Са мной iх разам даглядалi дочкi.

 

Як дрэвы выраслi, кiдалi чорны цень,

Ён дакучаў працяглы час бясконца,

Хоць на двары быў вельмi светлы дзень,

У хаце не было нiколi сонца.

 

Стаў паступова пiлаваць сукi,

Бо дрэвы шкадаваў ссякаць адразу,

Ды шчодра закрывалi дах iмхi,

Меў толькi ад дарослых дрэў абразу.

 

Падобнае здараецца ў жыццi:

Малыя даражэй ўсяго на свеце,

Ды боль прыносяць, як пачнуць расцi,

Так дрэвы робяць, робяць так i дзецi.

 

9.12.1996

 

Home Page

 

1938     КIДАЦЬ КАМЕНЬЧЫКI?

 

Раслi крывыя белыя бярозы,

Мiж iмi карабельная сасна,

Цяклi не раз бярозавыя слёзы:

Над вадамi смяялася яна.

 

Iшлi гады, бярозы болей гнулiсь,

Сасна ўзнялася шапкай да нябёс,

Суседкi не чапаць яе iмкнулiсь,

Яна хвалiла свой удалы лёс.

 

I распускала погалас у лесе,

Што шмат бяроз сагнулiся ў дугу,

Нiколi iм не ўбачыць паднябессе,

Загiбель iх чакае на шляху.

 

Ды людзi завiталi ў лес з пiлою,

Убачылi прыгожую сасну,

I доля яе стала надта злою:

Больш не сустрэць ёй дзiўную вясну.

 

Каб мець спакой, ствараць не трэба хвалi,

Лепш не псаваць люстэрка у вады,

Бо тыя, што каменьчыкi кiдалi,

Спакой страчалi любы ад бяды.

 

17.01.1997

 

Home Page

 

1939     ЦI СПРАБАВАЦЬ?

 

Спытала неяк курыца варону:

«Чаму ўзлятаеш хутка да нябёс,

Няўжо ад нараджэння i да скону

Угору мне не дасць падняцца лёс?»

 

Ў адказ казала з пыхай ёй варона:

«Са мною толькi шчыра ты сябруй,

Як крылы ёсць не дзейсна забарона,

Ляцець у паднябессе паспрабуй».

 

I курыца разбеглася што сiлы,

Ды не працяглым быў яе палёт,

Больш, чым ў вароны, былi яе крылы,

Ды ўзняцца толькi здолела на плот.

 

Нiяк не дасягнуць вялiкай славы,

Ды зведаць трэба будзе шмат нягод,

Калi надзея вабiць без падставы,

Не пакарыць маленькiх перашкод.

 

I зноў няўдалай выявiлась спроба,

Здавалась, поспех на шляху чакаў,

Душу яна скрыўджае, як хвароба,

Але змянiць не здатна стану спраў.

 

17.01.1997

 

Home Page

 

1940     НЕ ТАКI КОЛЕР

 

Расцi папала груша ў лес сасновы,

Змянiўся надта навакольны свет:

Бо ў час узнёслы радасны вясновы

На ёй палаў бялюткi вабны цвет.

 

У сосен звыклы колер быў зялёны,

Ён любы iм i надта дарагi,

I слалi грушы злобныя праклёны,

Бо выгляд у яе зусiм другi.

 

Паднялi шаты сосны над зямлёю,

На грушу падаў чорны густы цень,

I колiшняга не было спакою,

Як ноч, стаў для яе i ясны дзень.

 

Суседкi сосны радавалiсь дужа,

Нiхто сяброўскай не падаў рукi,

Вясной ужо не заквiтнела груша,

Ссыхалi спакваля яе сукi.

 

Ўсiм шэрым да спадобы колер шэры,

Свае для iх i мышы, i ваўкi,

Прыгожыя iснуюць вельмi зверы,

Ды не свае, iх колер не такi.

 

19.01.1997

 

Home Page

 

1946     ЖЫТА АДСПЯВАЛА

 

Адспявала жыта, адспявала,

Не знайсцi зусiм былой красы,

Свой апошнi сумны час спаткала,

Хiляцца дадолу каласы.

 

Як яно увосень зарунела!

Шчасце абяцаў цудоўны лёс,

I надзея радасная спела,

Ды пачаўся жудасны мароз.

 

Вельмi цяжка ў сцюжу зiмавала,

Моцна мерзла ночку не адну,

Скочылась трывалая навала,

Сустракала радасна вясну.

 

Як сцяблiнкi прагнулi да сонца!

Намагалiсь хутка падрастаць,

Бо здавалась, часу ёсць бясконца,

Ды пара прыспела красаваць.

 

У каласах зярняткi налiвалi,

Зноў каб жытам на вятрах спяваць,

Каласы няўмольна саспявалi,

Жыта аджыло. Настаў час жаць.

 

20.02.1997

 

Home Page

 

1948     ЁСЦЬ ВЫЙСЦЕ

 

З-за гор высокiх i лясоў здалёк

Далiнаю цудоўнай залатою

Бег сцiплы ды вясёлы ручаёк,

Вакол журчаў празрыстаю вадою.

 

Ды спёка пачалася незнарок,

I спеў зацiх у вельмi кволай плынi,

Вады не мог ў дастатку даць выток,

I стала сумна у сухой далiне.

 

Спякота дапякала, як пажар,

Трава пажоўкла i амаль згарэла,

Ды неба стала чорнае ад хмар,

Пачалася магутная залева.

 

Ураз прапаў знiшчаючы адчай,

Зноў iзумрудам зелянелi травы,

Пабег iмклiва, як раней, ручай,

Журчаў матыў узнёслы i цiкавы.

 

Там выйсце ёсць, дзе, думалась, няма,

Якое-небудзь, ды заўсёды будзе,

Празмерна турбаваць сябе дарма,

Ёсць выйсце, як яшчэ жывыя людзi.

 

21.02.1997

 

Home Page

 

1959     СПРЭЧКА

 

Зялёны гай бурчаў задужа

Ў спякотны доўгi летнi дзень:

«Ручай! Ты б высах, нiбы лужа,

Я ратавальны даю цень».

 

Гай доўга не чакаў адказу:

«К табе даўно прыйшла б бяда,

Ты б сухастоем стаў адразу,

Ратуе гай мая вада».

 

Была зацятай вельмi спрэчка,

Незразумела, хто правы?

Ўмяшалася суседка рэчка,

Каб не дурылi галавы:

 

«Не след абодвум ганарыцца,

Вы паглядзiце на яе:

Працуе сцiплая крынiца,

Стварае плынь i пiць дае».

 

Калi б'е моцная крынiца,

Гуллiва плынь нясе ручай,

Вада халодная iскрыцца

I зелянее побач гай.

 

23.02.1997

 

Home Page

 

1973     ВЫШЫНЯ

 

Вяршыняй ўпёрся да нябёс,

Раскiнуў клён навокал шаты,

Адвечны надта сцiплы лёс

Сустрэла лужына ля хаты.

 

Яна зайздросцiла галлю,

Ды дзiўная прыйшла хвiлiнка:

Прыгрэла сонейка зямлю,

I утварылась аблачынка.

 

Праносiлiсь iмклiва днi,

Нiшто не пагражала сконам,

Яна ляцела ўвышынi,

Смяялась з пыхаю над клёнам.

 

Але прыйшоў расплаты час,

I болей не было спакою,

Бялюткi колер цалкам згас,

Пужала хмара чарнатою.

 

Сустрэла i яе бяда,

Хоць ганарылась вышынёю:

Зноў збегла ў лужыну вада,

Клён узвышаўся над зямлёю.

 

5.03.1997

 

Home Page

 

1976     ПАНУРЫЯ САДЫ

 

Цвiцення час, кахання час,

На крылах шчасце уздымае,

Але вясна мiнае ўраз,

I сум працяглы пакiдае.

 

Цвет вабiў, шмат было надзей,

Не адчувалася пагрозы,

Другой была хада падзей:

Пялёсткi знiшчылi марозы.

 

На дол упаў прыгожы цвет,

На шчасце знiкла спадзяванне,

Стаў шэрым навакольны свет,

Вясёлку здатна даць каханне.

 

Чаму кароткая вясна,

Чаму здараюцца напасцi?

Дзе непапраўная вiна,

Што мара марная аб шчасцi?

 

Лёс болей схiльны да бяды,

Яе не адхiлiць рукамi,

Стаяць панурыя сады.

Калi парадуюць пладамi?

 

11.03.1997

 

Home Page

 

1984     IМКЛIВАЯ РЭЧКА

 

Калi няма куды iмкнуцца,

Не утварыцца плынi вод,

Не хопiць часу аглянуцца,

Пацягне затхласцю балот.

 

Калi няма наперад руху,

Псуецца добрая вада,

Раней прыйдзецца зведаць скруху,

Пасля спаткаецца бяда.

 

Папасцi хутка можна ў нерат,

Калi гiбее развiццё,

Жыць годна рухацца наперад,

Прастой наблiзiць небыццё.

 

Смярдзiць, навокал толькi слота,

Не выйсцi нават за парог,

Калi ўтварылася балота,

Прывабных не знайсцi дарог.

 

Няхай бяжыць iмклiва рэчка

I бераг размывае свой,

Бо не пашкодзiць нават спрэчка,

Але, каб толькi не спакой.

 

16.03.1997

 

Home Page

 

1986     КРАСА I ПЛАДАНОСНАСЦЬ

 

Прыгожы вельмi залаты пясок,

Не утварае гразi, нiбы глiна,

Калi глядзець на прыгажосць здалёк,

Чароўная пясчаная далiна.

 

Ды ў золаце не утрымаць вады,

Каб нават дождж праходзiў без супынкi,

Пясок прыгожы, ды сухi заўжды,

На iм не вырастае нi травiнкi.

 

На глiне шмат ўтвараецца гразi,

Калi iдуць вялiкiя залевы,

Ды вецер ёй супутны ў ветразi,

Бо вырастаюць i кусты, i дрэвы.

 

I ззяе, нiбы iзумруд, трава,

Бо для яе цудоўная умова,

Яна на глiне з радасцю расла,

Бо вiльгацi жаданай дастаткова.

 

Блiшчыць на дрэвах i траве раса,

I кроплi ззяюць, нiбы журавiны,

Заўжды у залатым пяску краса,

Ды пладаноснасць ў непрыгожай глiны.

 

17.03.1997

 

Home Page

 

2006     СВОЙ СВЕТ

 

Злы ураган зрывае лiст з бяроз,

I, нiбы косы, завiвае вецце,

Але не будзе доўгiм цяжкi лёс,

Бо сцiшыцца праз час i моцны вецер.

 

Руйнуе ў штормы берагi прыбой,

Пакуту яны цяжкую трывалi,

Але бясконца нельга жыць з журбой,

У штыль ляглi бязлiтасныя хвалi.

 

Калi ў жыццё прыходзiць цяжкi час,

Трываць патрэбна, скончыцца навала,

Забыць трывогу лепей ад абраз,

Каб зноў яскрава сонейка заззяла.

 

Зусiм не трэба скардзiцца на свет,

Хоць часам сэрца крыўду адчувае,

Было каб добра, просты ёсць сакрэт:

Свет кожны сам сабе ў душы стварае.

 

23.03.1997

 

Home Page

 

2025     ПРАЎДА I КРЫЎДА

 

Малою Праўда як яшчэ была,

I Крыўда побач з ёю падрастала,

Яны нiколi не рабiлi зла,

Iх грамада амаль не прымячала.

 

Угору падымаўся Праўды гмах,

Здавалась, будзе ў ёй заўжды патрэба,

Ды ад яе больш адчувалi страх,

Прыгожая, ды даць не здатна хлеба.

 

А Крыўда не паднялась, а лягла,

I значна болей Праўды разраслася,

Багацця шмат прыхiльнiкам дала,

Наелась грамада i напiлася.

 

Хто толькi Праўдай карыстацца стаў,

Быў небагаты i не вельмi сыты,

Але сумленне д'яблу не прадаў,

Хоць шлях да Крыўды быў яму адкрыты.

 

2.04.1997

 

Home Page

 

2044     ЛЕПШАЕ БУДУЧАЕ

 

Быў сад вясной ў цудоўных кветках белых,

Прыгожы вельмi, хоць i малады,

Увосень вабiў водар яблык спелых,

Але прайшлi чароўныя гады.

 

Састарылiся з часам ў садзе дрэвы,

Ужо няма нi кветак, нi пладоў,

Гудуць вятры, праносяцца залевы,

Ды сад шкада, жыве к яму любоў.

 

Каб новы сад мог расквiтнець вясною,

Хоць сэрца будзе цяжкi боль пячы,

Даецца ўсё вялiкаю цаною:

Без жалю трэба сад стары сячы.

 

Не трэба за мiнулае чапляцца,

Калi яно нядобрае было,

Патрэбна з iм рашуча развiтацца,

Каб будучае лепшае прыйшло.

 

21.04.1997

 

Home Page

 

2079     НОНСЭНС

 

Кот ля нары чакаў упарта мышку,

Казаў: «Навошта цьмяная нара,

Заўжды лепш у пакоi жыць ў зацiшку,

Жадаю табе шчасця i дабра».

 

Хоць мышка не паверыла адразу,

Ды голас вельмi мяккi у ката,

Прайшло зусiм не вельмi многа часу,

Не засталось ад мышкi i хваста.

 

Калi знайдуць iлжывага кумiра,

Заўжды пакажа iклы ён свае,

Здаецца, абяцае вельмi шчыра,

Ды песеньку падманную пяе.

 

Не трэба нават думкай уцяшацца,

Што з часам стане добрым лiхадзей,

Бо поўны нонсэнс надта спадзявацца,

Каршак каб заспяваў, як салавей.

 

24.05.1997

 

Home Page

 

2080     СВАБОДА I ЛЮБОЎ

 

Быў маленькi ручай i нязначны,

Бегла сцiплая плынь праз лугi,

А зiмою зусiм стаў нябачны,

Бо замерз, лёд схавалi снягi.

 

Ледзьве плынь прабiвалась пад лёдам,

Лёд, як волат, мацнеў ў халады,

Не было канца цяжкiм нягодам,

Бо у рэчышчы мала вады.

 

Сонца грэла, вада прыбывала,

Бо вясновы наблiзiўся час,

Плынь бязлiтасна лёд паламала,

I паводка пачалася ўраз.

 

Як бушуюць вясновыя воды,

Рэчцы мала сваiх берагоў,

Ад занадта вялiкай свабоды

Заўжды з рэчышча выйдзе любоў.

 

25.05.1997

 

Home Page

 

2097     АДКАЗ

 

Не трэба на грудзях трымаць змяю,

З часоў бiблейскiх правiла вядома,

Я маю фiласофiю сваю,

Мне ад чужой ў душу прыходзiць стома.

 

Адразу не пазнаць змяiны род,

Здаецца: ўсе пяшчотныя анёлы,

I толькi ад iх кпiнаў i нягод

Разбурацца прыязнасцi аковы.

 

Няхай уджалiць, я перацярплю,

I, можа, зноў пасля змяю прыгрэю,

Хаця атруты надта не люблю,

Пазнаць змяю адразу не умею.

 

Заўсёды на дабро адкажуць злом,

Спрадвек было так, пэўна, далей будзе,

Такi адказ – як ў ясным небе гром,

Але дабро ўсё роўна робяць людзi.

 

9.06.1997

 

Home Page

 

2103     БЯДА АД КРАСЫ

 

Расцвiтае асот пры дарозе,

I яго не жадаюць чапаць,

Ды мiнуць цуд чароўны не ў змозе:

Ружу кожны жадае зламаць.

 

Красу ружы прыемна пабачыць,

Яе чырвань гарыць, як пажар,

На загiбель як ружу прызначыць,

Яна звяне, i ссохне нектар.

 

Прападзе яе водар духмяны,

Стане смеццем, ёй шлях – ў небыццё,

Быў раней ад красы нiбы п'яны,

За яе мог аддаць i жыццё.

 

Ружы рвуць, цi яны вiнаваты,

Што краса надта вабiць заўжды?

Слёзы льюць прыгажунi-дзяўчаты,

Бо краса iх вядзе да бяды.

 

20.06.1997

 

Home Page

 

2110     ВЫНIК НАСIЛЛЯ

 

Воўк адчуваў над зайцам перавагу,

Лiчыў, што мае значна болей праў,

А заяц меў к нахабнiку знявагу,

Жадаў, каб ў пастку воўк хутчэй папаў.

 

Уводзiў рэпрэсiўныя воўк меры,

Хаця казалi, што ён, пэўна, псiх,

Ваўка у лесе ўсе баялiсь зверы,

Ён знiшчыць зайцаў абяцаў усiх.

 

Ды ў пастцы была добрая прынада,

I воўк стаў хутка футрай на каўнер,

Бясслаўна яго скончылась улада,

Ўздыхнуў свабодна ў лесе кожны звер.

 

Як сiлай здабываць сабе павагу,

Не здатны зразумець прымус народ,

Не дамагчысь наказам грозным страху,

Бо вынiк ад насiлля – антыпод.

 

27.06.1997

 

Home Page

 

2113     ПАДЗЯК НЕ БУДЗЕ

 

Вучыў упарта пеўня салавей,

Як голас мець i чысты, i высокi,

У вырай адлятаць як ад завей,

Як ўзносiцца у неба пад аблокi.

 

Хаця старанным вучнем певень быў,

Ды вытрымаць не змог працяглых здзекаў,

Рулад ён салаўiных не набыў,

Як да заняткаў, хрыпла кукарэкаў.

 

Не трэба слухаць пеўню салаўя,

Няхай пяе i ўвышыню ўзлятае,

Бо лепей фiласофiя свая,

Для кожнага яна, як залатая.

 

Не трэба людзей розуму вучыць,

Парады выклiкаюць толькi муку,

Па-свойму ўсе жадаюць ўсё рабiць,

Падзяк не атрымаеш за навуку.

 

30.06.1997

 

Home Page

 

2239     НЕ СВАЁЙ МЕРКАЙ

 

Глядзеў асёл, як спрытна цягне конь

Калёсы па аб'езджанай дарозе,

З-пад капытоў аж сыплецца агонь,

Пашкадаваў, што так рабiць не ў змозе.

 

Але пабачыў ў лузе конь асла,

Калi сабралiсь конi на нараду,

I думка яму слушная прыйшла

Сябру даць надта добрую параду.

 

Пазычыў аслу лепшы свой хамут,

Перарабiў аглоблi i атосы,

Паспрабаваў асёл, ды ад пакут

Знямог, але не зрушылiсь калёсы.

 

Не трэба сваёй меркай мерыць ўсiх,

Даваць невыканальныя парады,

Бо iншая ментальнасць у другiх,

Бо ў здольнасцях яны не вiнаваты.

 

24.08.1997

 

Home Page

 

2248     КАБ ВУЧЫЦЬ

 

З натугаю цягнуў конь воз угору,

Ды муха села раптам на дугу,

Каню казала: «Адчуваеш змору,

Дапамагчы парадаю магу».

 

I пачала вучыць каня старога,

Як воз цягнуць, нялёгкi везцi груз,

Здавалась ёй, патрэбна дапамога,

Але здарыўся з мухаю канфуз.

 

Абрыдла доўгi час звiнела муха,

Ды скончыўся яе час залаты,

Бо фурман вельмi ўдала сцёбнуў пугай,

Звалiлась муха ў гразь пад капыты.

 

У словах вельмi вопытны i значны,

Наўкол пра мудрасць распускае слых,

Але у справах вынiкi не бачны,

Мець трэба веды, каб вучыць другiх.

 

9.09.1997

 

Home Page

 

2272     НЯМА МЯЖЫ

 

Парадзiлiся клёны i дубы:

Быць трэба справядлiвымi бясконца,

Тым, хто занадта кволы i слабы,

Даваць магчымасць заглядаць на сонца.

 

Хоць сонца ззяла ярка кожны дзень,

Дубы i клёны паднялi галовы,

Падлеску даставаўся чорны цень,

Жахлiвыя i кепскiя умовы.

 

Падлеску гаварылi безлiч слоў

Магутныя, у пышных шатах, клёны,

Было шмат абяцанак ад дубоў,

Ствараюцца не для слабых законы.

 

Што нельга для другiх – самiм як раз,

Бо толькi кволым робяць забарону,

Было так, ёсць, не прыйдзе iншы час,

Няма мяжы для аўтараў закону.

 

6.10.1997

 

Home Page

 

2280     БАЧНА ПА ПАЛЁТУ

 

Цёрн паказаў чароўны белы цвет,

Квiтнела, нiбы каралева, слiва,

I кепскiх не знаходзiлась прыкмет,

Абое лепш, чым казачнае дзiва.

 

Ды розныя бываюць каралi,

Прыхоўваюць падчас благiя штучкi,

Мiж пышных кветак ў цёрну на галлi

Схавалiся драпежныя калючкi.

 

Цудоўны водар, колер залаты,

Вялiкiя саспелi ўвосень слiвы,

Малыя ў цёрну, даўкiя плады,

Хто выбраў цёрн – меў выбар нешчаслiвы.

 

Што кепска звонку – кепска i ўнутры,

Да зносiн цяжка падтрымаць ахвоту,

Схаваць магчыма вады да пары,

Ды добра бачна птушку па палёту.

 

7.10.1997

 

Home Page

 

2282     ПРЫЧЫНА

 

Была раўнюткай, нiбы шкло, дарога,

Ды час змяняць у змозе крута лёс,

Калдобiн утварылась на ёй многа,

Таму зламалась кола у калёс.

 

Стварылiсь непрыдатныя умовы,

Цягнулiсь ямы аж за гарызонт,

Ламалiсь часам восi або колы,

I пачалi гаспадары рамонт.

 

Мянялi колы, восi i атосы,

Каня, аглоблi, збрую i дугу,

Ды былi б непашкоджаны калёсы,

Каб засыпалi ямы на шляху.

 

Каб лёс, як конь няезджаны, не скiнуў,

Калi ў жыццi час цяжкi настае,

Патрэбна устраняць заўжды прычыну,

Без сэнсу нiшчыць вынiкi яе.

 

7.10.1997

 

Home Page

 

2284     ЧАС ЖУРБЫ

 

Заплакала вялiкая вярба,

Паскардзiцца яна жадала дубу,

Што цяжкая з вятрамi барацьба,

Ёй ураган гатуе, пэўна, згубу.

 

Дуб-волат зазiрнуў ёй у дупло,

На кволы ствол, даўно ужо трухлявы,

I вырашыў, што гора к ёй прыйшло,

Бо ззаду час яе красы i славы.

 

Хоць дуб лiчыў, што добры яго стан,

А кволая вярба загiне днямi,

Але пачаўся грозны ураган,

Дуб лёг на дол угору каранямi.

 

Прыходзiць час маркоты i журбы,

I дрэвы на вятры ўстаяць не ў змозе,

Ламаюцца магутныя дубы,

Рыпiць вярба старая пры дарозе.

 

8.10.1997

 

Home Page

 

2299     НЕ РАЗУМЕЕМ

 

У салаўя прываблiвая трэль,

Ды карканне жахлiвае ў вароны,

Крот у зямлi, у небе журавель,

Ў iх зносiнах ўзнiкаюць перапоны.

 

Здаецца лепшым кожны сам сабе,

Каму лепш пад зямлёй, каму ў палёце,

Жыць любiць пад страхою верабей,

Шукае шчасце кулiк у балоце.

 

Агульных не знайсцi для ўсiх умоў,

У кожнага свой падыход i звычкi,

Сэнс розны у адным гучаннi слоў,

Насустрач крок не зробiм невялiчкi.

 

Па-iншаму ўсе адчуваюць свет,

Зрабiць агульным погляд не умеем,

Ў адрозненнi хаваецца сакрэт,

Што зрэдку мы другога разумеем.

 

12.10.1997

 

Home Page

 

2302     IНШЫМ I САБЕ

 

Лес дачакаўся радаснай пары,

Скiдаў са снегу паступова шубу,

Ручай падмыў карэнне у сасны,

Яна дакладна адчувала згубу.

 

А побач дуб вялiкi моцны рос,

Казаў сасне, што шкоды вельмi мала,

I у яе зусiм нядрэнны лёс,

Але сасна няшчасная упала.

 

Ды наляцеў знянацку ураган,

Сукi ламаў, час надышоў трывожны,

Дуб знемагаў ад жорсткiх цяжкiх ран,

Але быў, як сасна, бездапаможны.

 

Для iншых, як спакой свой зберагаць,

Парады можна даць або загады,

Ды выйсце для сябе не адшукаць,

Прыдатнай даць не удаецца рады.

 

14.10.1997

 

Home Page

 

2317     УЯВА I РЭАЛЬНАСЦЬ

 

Абрыдла ў смеццi корпацца i ў глебе,

Мець крылы, але крочыць па зямлi,

Аддалась марам курыца аб небе,

Ўгары ёй падабалiсь жураўлi.

 

I курыца пачала рабiць спробы,

Ды толькi удалось ўзляцець на плот,

Блакiт у небе быў ёй да спадобы,

Ды вельмi нiзкiм быў заўжды палёт.

 

I курасадня ёй здавалась бруднай,

I певень былой ўцехi не прынёс,

Ад мары доля стала шматпакутнай,

Хаця ў уяве быў блiскучы лёс.

 

Жыццё такiм, як ёсць, прымаць патрэбна,

Каб лёс быў, безумоўна, залаты,

Бо з тымi лёс паводзiцца ганебна,

Хто марамi сiлкуецца заўжды.

 

22.10.1997

 

Home Page

 

2322     ШЛЯХ К ШЧАСЦЮ

 

На вятры шапацела сасна кожны дзень,

Ды спаткалась лiхая гадзiна,

Дрэва бура зламала, тырчыць толькi пень,

I гнiе без патрэбы драўнiна.

 

А здавалась раней: жыццё мае цану,

Паднiмалась да неба бясконца,

Чарвякi ядуць жвава былую сасну,

Нi зямля ёй не трэба, нi сонца.

 

Як раней, ззяе сонца, дождж мые зямлю,

I з насення расце цуд дзiвосны,

Вятры зноў пра каханне гавораць галлю,

Ды ад буры пападаюць сосны.

 

Завiтае знянацку у лёс небыццё

Ў час суровы, жахлiвы, асеннi,

Але зноў пачынае шлях к шчасцю жыццё,

Бо вясной прарастае насенне.

 

24.10.1997

 

Home Page

 

2398     ЛЕПЕЙ СПЕЛЫ

 

Ва ўсiм садзе першай спела слiва,

Падстаўляла сонейку бакi,

На другiх глядзела ганарлiва,

Ды нiхто к ёй не цягнуў рукi.

 

Бо было яшчэ занадта рана,

Не саспелi iншыя плады,

Слiве станавiлася пагана,

Знiк iмпэт узнёслы малады.

 

Прабег хутка летнi час iмклiвы,

Чырванню былы стаў iзумруд,

Беражлiва ў кошык клалi слiвы,

Тых, што згнiлi, выкiдалi ў бруд.

 

Пераспелы горш, чым недаспелы,

Прыйдзе час – i змогу дасць даспець,

Калi першы будзе ўжо змарнелы,

На другога люба пагладзець.

 

5.02.1998

 

Home Page

 

2420     СУМНЫ ВЫНIК

 

Сярод цвярозых, нiбы малпа, п'яны

Схiляецца дадолу ўсё нiжэй,

Не агрэсiўны нават, а рахманы,

Ды на душы становiцца цяжэй.

 

Як п'яныя усе, адзiн цвярозы,

Душа яго яшчэ мацней балiць,

Ад агрэсiўных для яго пагрозы,

Рахманыя жадаюць напаiць.

 

Сярод разумных дурань добра бачны,

Як ён адзiн, не будзе шмат бяды,

Калi iх безлiч, шкода будзе значнай,

Ды вынiкi не бачны iм заўжды.

 

Як дурнi ўсе, ды сярод iх разумны,

Нiбы цвярозы сярод п'яных, горш,

Ад зносiн вынiк будзе надта сумны,

Бо коле ўсiх ён розумам, як ёрш.

 

20.02.1998

 

Home Page

 

2525     АСАЛОДА МАЛАДОСЦI

 

Упаў увосень з дуба спелы жолуд,

З вялiкаю надзеяю адной,

Каб перажыць зiмой суровы холад

I стаць дубком маленечкiм вясной.

 

Гады пабеглi добрыя iмклiва,

Дуб хутка рос без болю i журбы,

Прыгожым быў, як казачнае дзiва,

I волату зайздросцiлi дубы.

 

Галлё пачала сохнуць паступова,

Магутны ствол пашкодзiла дупло,

Парушылась жыццёвая аснова,

Расчараванне горкае прыйшло.

 

Прыемна ад жыцця мець асалоду,

Расцi дубком зялёным маладым,

I маладосць цанiць, як нагароду,

Знiшчае хуткi час iмпэт i ўздым.

 

6.04.1998

 

Home Page

 

2630     РАСПЛАТА ЧАКАЕ

 

Шчупак драпежны быў занадта злым,

I кожны дзень спраўляў сабе ён свята,

Таму жыцця не дараваў малым,

З'еў пячкуроў i плотачак багата.

 

Гаспадаром ўсеўладным быў шчупак,

Знаходзiўся ў зенiце вабнай славы,

Яму быў да спадобы рыбкi смак,

Нiхто над iм не мог знайсцi управы.

 

Ды невад зацягнулi рыбакi,

Шчупак пазнаў час жорсткi i пякельны,

Бязлiтасны тыран усёй ракi

Засмажаны быў ў масле на патэльнi.

 

Лёс зменлiвы i круглы, нiбы мяч,

Хто iншым зла ў жыццi рабiў багата,

Ад помсты не ўратуецца, хоць плач,

Чакае немiнучая расплата.

 

26.05.1998

 

Home Page

 

2639     ЗАГАДКА

 

Калi галодны надта, як сабака,

Ўсё можна з'есцi ў цяжкую пару,

Наеўся – не захочаш есцi рака,

А цягне на чырвоную iкру.

 

Абрыдне, калi кожны дзень – капуста,

Захочацца калiсьцi буракоў,

Калi ўжо не да смаку хлеба луста,

Нядрэнна з'есць з макам пiрагоў.

 

Ад ежы не адмовiцца, вядома,

Iначай думаць – жудасны падман,

Заўсёды харчавацца добра дома,

Ды часам лепш наведаць рэстаран.

 

Хай чорная iкра заўжды ў дастатку,

Што ёсць – таму мiзэрная цана,

Рашыць другую хочацца загадку,

Прыцягвае бясконца цалiна.

 

3.06.1998

 

Home Page

 

2682     У МIНУЛЫМ

 

Каней на пераправе не мяняюць,

Але, калi зусiм не цягне конь,

Яго ўсё роўна з часам пакiдаюць,

Хаця ваду прайшоў ён i агонь.

 

Быў моцны жарабец, а стала кляча,

Хамут яму ужо не па плячы,

Таму i адвярнулася удача,

Адносiнаў былых не зберагчы.

 

Яшчэ хоць кормяць, але ўжо не дужа,

Не прапануюць смачнага аўса,

Падобны лёс заўжды чакае мужа,

Калi ў мiнулым сiла i краса.

 

На лепшы лёс нi кроплi спадзявання,

Хоць быў раней гарачы, як агонь,

Калi зусiм ужо няма кахання,

Бяда прыйшла, не цягне добра конь.

 

12.07.1998

 

Home Page

 

2713     НЕ ТРЭБА ЧАПАЦЬ

 

На кветках, як рубiн, раса,

Калючак дробненькiх не бачна,

Шыпчыны вабiла краса,

Крануў яе, хаця нязначна.

 

Калючка малая была,

Руку паранiла не дужа,

Ды болю б болей надала,

Прывабная каб стрэлась ружа.

 

Бясконца вабiць прыгажосць,

Ды ў ёй схавана шмат падману,

Каму яе чапаць прыйшлось,

Той атрымаў на сэрцы рану.

 

Калючкi там, дзе i краса,

Таму, паквапiцца як хтосьцi,

Калючкi джаляць, як аса,

Чапаць не трэба прыгажосцi.

 

1.09.1998

 

Home Page

 

2754     ЧАПАЦЬ МОЦНАГА

 

Як люстэрка, гладкая вада,

Нiбы i няма магутнай плынi,

Нават лiст не здольна пагайдаць,

Пакуль камень нехта ў рэчку кiне.

 

Ды як вецер моцны загудзе,

Пачынаюць бiць, як молат, хвалi,

Ў наступ плынь магутная iдзе,

Каб вятры дарэмна не чапалi.

 

Памiж хваль ў люстэрцы – толькi жах,

Бо звычайны зрушаны парадак,

Моцны гул прыбою у вушах,

Нiбы заравеў вялiкi статак.

 

Прыйдзе або вернецца бяда

Да таго, хто моцнага чапае,

Як люстэрка, гладкая вада,

Але часам хвалi уздымае.

 

3.09.1998

 

Home Page

 

2758     ВАРОНЫ I АРЛЫ

 

Не забаронiш каркаць варанню,

Ды, як аб нечым каркаюць упарта,

Няма нiколi дыму без агню,

Прыслухацца да голасу iх варта.

 

А кажуць, што нахабныя арлы,

Што робяць ўсё яны не па закону,

Дастатак што ў варон цяпер малы.

Няўжо i застанецца так да скону?

 

Цяпер арлы, але ж з варон яны,

Вароны iх арламi выбiралi,

Накiнулi спачатку кайданы,

А потым каркаць аб бядзе пачалi.

 

Хоць каркай або не – бяда прыйшла,

Уголас каркаць зараз ўжо баяцца,

Каб добрым мець галоўнага арла,

На выбарах за розум трэба брацца.

 

6.09.1998

 

Home Page

 

3044     ТОЛЬКI ДУБЫ

 

Лёгкi брыз дзьме заўжды да пары,

Як ад ўлады становiцца п'яны,

Набiраць пачнуць сiлу вятры,

Здатны нават стварыць ураганы.

 

Пакараецца ветру трава,

Хмызнякi з задаволеннем гнуцца,

Дубы моцна стаяць, як скала,

Баранiць незалежнасць iмкнуцца.

 

Ды, калi небяспека прыйшла,

Хмызнякi не загiнуць i травы,

Толькi ў дуба ляцiць галава,

Хаця ён ў барацьбе сваёй правы.

 

4.03.1999

 

Home Page

 

3051     РЭЧКА I РУЧАI

 

Ганарылась рэчка шырынёю,

Што яна вадою поiць край,

Што не можа параўнацца з ёю

Нi вялiкi, нi малы ручай.

 

Бо яе уплыў бясконца значны,

Што лугi, палеткi i гаi

Ёй павек павiнны быць удзячны,

Ролi не iграюць ручаi.

 

Задзiрала рэчка нос высока,

Ды вады не стала ў ёй амаль,

Бо, калi пачала мучыць спёка,

Ручаi ўсе высахлi, на жаль.

 

8.03.1999

 

Home Page

 

3056     АСЕННI СУМ

 

Квiтнее цёрн падобна кветкам слiвы,

Хто зблытае – пазнае шмат бяды,

Прыгожы белы цвет i сэрцу мiлы,

Ды даўкiя i кволыя плады.

 

Але, калi вясновае каханне

Ўбiрае белай кiпенню сады,

То не хапае сiлы для чакання,

Як слiва, цёрн здаецца малады.

 

Пазней спаткае горкi час расплаты,

Цёрн вяжа рот i коле без прычын,

Вясною усмiхалiся дзяўчаты,

Увосень сум нястрымны у жанчын.

 

20.03.1999

 

Home Page

 

3069     СУРОДЗIЧЫ

 

Калi змяя, што мае страшную атруту,

Сустрэне часам iншую змяю,

Яна нiколi не учынiць ёй пакуту,

Бо ведае суродзiчку сваю.

 

Змяя з змяёй сяброўкай добраю бывае,

I сустракацца хоча кожны дзень,

Але заўжды ад змей з атрутай уцякае

Безабаронны, як дзiця, алень.

 

Ў атрутных змей адмоўных рыс няма i ценю,

Адна другой прыемныя хутчэй.

Але як жыць высокароднаму аленю

Сярод кубла з атрутай страшнай змей?

 

29.03.1999

 

Home Page

 

3070     ЗАЛАТАЯ ПТУШКА

 

Не выдзяўбе варона iншай вока,

Прыемна вельмi ёй ад чарнаты,

Ды тая птушка не ўзляцiць высока,

Што мае колер пер'яў залаты.

 

Бо замiнае стаць на крылы зграя,

Жадае, каб ўсе чорнымi былi,

Магчымасць мае птушка залатая,

Але сядзiць бясконца на зямлi.

 

Хоць здатна узляцець яна высока,

Ды можа палёт скончыцца бядой,

Бо выдзяўбуць заўжды вароны вока

За смеласць здольнай птушцы залатой.

 

29.03.1999

 

Home Page

 

3096     СПАЧАТКУ КУДАХЧУЦЬ

 

Працэс спынiць няздатна i бяда,

Не вабiць нi пшанiца, анi грэчка,

Не вылятае курыца з гнязда,

Пакуль не ўдасца знесцi ёй яечка.

 

Нялёгка утрымацца у гняздзе,

Ды курыца ўсе цяжкасцi стрывае,

Бо справа вельмi важная iдзе,

А потым ўжо кудахтаць пачынае.

 

Нам абяцалi райскае жыццё,

Кудахталi, што будзем мы багаты,

Ды справы ўсе iдуць у забыццё,

Як выбралi, нарэшце, ў дэпутаты.

 

7.04.1999

 

Home Page

 

3138     БЯРЭЗIНКА

 

Часы не вельмi лёгкiя прыйшлi,

Чакае небяспека або згуба,

Сагнуў бярозку вецер да зямлi,

Няма нi клёна побач, анi дуба.

 

Калi зусiм няма у iх сяброў,

Смуткуюць цяжка белыя бярозы,

Бо вецер можа паўтарыцца зноў,

Прынесцi яшчэ горшыя пагрозы.

 

Стаiць бярозка на гары адна,

Прыгожая, ствол белы, лiст зялёны.

Але у чым бярэзiнкi вiна,

Што выраслi здалёк дубы i клёны?

 

26.04.1999

 

Home Page

 

3363     ЛОЗЫ I ДУБЫ

 

Здаецца кволаю лаза,

Але няма ў яе заганы,

Ей навальнiца – не граза,

Бяспечны нават ураганы.

 

Ад моцных штармавых вятроў

Сагнецца толькi хмыз без болю,

Але затое для дубоў

Навала вызначае долю.

 

Паводзяць лозы – як рабы,

I не хвалюе iх нiчога,

Ў бясконцай барацьбе дубы,

Ды не заўжды ёсць перамога.

 

2.09.1999

 

Home Page

 

3438     ЦЯРПЛIВАСЦЬ

 

Жывёльны свет навучыць лепш навук,

Хоць i навука дапаможа зрэдку,

Цiхенечка сядзiць ў кутку павук

I тчэ упарта з павуцiны сетку.

 

Не ведае павук, што ў гэты кут

Амаль нiколi не лятаюць мухi,

Без ляманту працуе i пакут,

Не мае анi роспачы, нi скрухi.

 

Вядзе яго цярплiвасць да мэты,

Не дапаможа, як павук заплача,

Калi трываць спакойна, то заўжды

Абавязкова трапiцца удача.

 

1.11.1999

 

Home Page

 

3448     БЕРАГI

 

Калi ў крынiцы вельмi шмат вады,

З яе выток рачулка пачынае,

I побач берагi яе заўжды,

Здаецца, iх нiшто не раз'яднае.

 

Але праз крок, а можа праз другi,

Зусiм пустыя пачынаюць спрэчкi,

I з кожным крокам далей берагi,

Адлегласць будзе значнай ў дэльце рэчкi.

 

На жаль, так i ў каханнi праз гады,

Адзiнае ў вытоках утваралi,

Мiж берагамi з часам больш вады,

Адлегласць пашырацца будзе далей.

 

11.11.1999

 

Home Page

 

3449     ВIШНЯ

 

Прыгравала сонейка прыветна,

Бо вясна ўвайшла ў свае правы,

Расквiтнела вiшня непаметна,

Ў белых кветках з ног да галавы.

 

Кветак распусцiлася багата,

Iм квiтнець хацелася ўвесь час,

Ды было кароткiм вельмi свята,

Бо пялёсткi вецер здзьмуў ураз.

 

Выгляд вiшнi горды быў i смелы,

Кветкi знiклi, настрой хутка згас,

У нявест сукенак колер белы,

Ды iх адзяваюць толькi раз.

 

12.11.1999

 

Home Page

 

3460     ГАНАРЛIВАЯ САСНА

 

Быў вельмi нiзкарослы лес сасновы,

Рос на пяску, ў тым не яго вiна,

Дзе лепшы грунт i добрыя умовы,

Там да нябёс узнялася сасна.

 

Глядзела на сябровак ганарлiва,

Не зведала нi скрухi, анi ран,

Ды хмары насувалiся iмклiва,

Руйнуючы пачаўся ураган.

 

Пранеслася вялiкая навала,

Лес вытрымаў такую не адну,

Але яна без жалю паламала

На трэскi ганарлiвую сасну.

 

17.11.1999

 

Home Page

 

3461     ГОНАР

 

Дубы трымаюць гонар свой высока,

З пагардаю глядзяць заўсёды ўнiз,

Iх шаты разглядзець не здатна вока,

Прад iмi, як жабрак, няшчасны хмыз.

 

Але як моцны ураган пачнецца,

А сiлы гонар баранiць няма,

I горды ў тры пагiбелi сагнецца,

Без сiлы весцi барацьбу дарма.

 

Ад грубай сiлы нiкуды не дзецца,

А саступiць патрэбна толькi ўбок,

Пакорлiва заўжды прад ветрам гнецца,

Падобна хмызу, малады дубок.

 

18.11.1999

 

Home Page

 

3465     ПУСТАЗВОН

 

Зярняткамi калi нальецца колас,

Ўгары трымаць не здатны галавы,

Пусты ад ветру падае свой голас,

Здаецца, ён ва ўсiм заўжды правы.

 

З пагардай пазiрае толькi ў неба,

I казак можа расказаць мiльён,

Ды ад яго не дачакацца хлеба,

Бо гэта – прафесiйны пустазвон.

 

Хто галавой працуе, хто рукамi,

Хто малатком адбойным, хто пяром,

Але заўсёды знойдзецца мiж намi,

Хто працаваць жадае языком.

 

22.11.1999

 

Home Page

 

3474     СЯБРЫ

 

Калi яскрава свецiць летам сонца,

На дрэве ўсе трымаюцца лiсты,

Здаецца дрэву, будзе так бясконца,

Лiсты яму – як родныя браты.

 

Зусiм не адчуваецца пагрозы,

I лёс здаецца надта залатым,

Ды лiст спадзе, як прыпякуць марозы,

I доля дрэва – быць адно адным.

 

Калi ў жыццi ўсё добра, нiбы ў свята,

Сяброў ёсць шмат, ды радасць да пары,

Бо скончыцца прыемная прынада,

Як дрэва лiст, пакiнуць i сябры.

 

1.12.1999

 

Home Page

 

3475     ПАДЛЕСАК

 

I карабельны лес быў малады,

Святлом залiты i зусiм не грозны,

Ды прамiльгнулi, як страла, гады,

I да нябёс ўзнялiся хутка сосны.

 

Ад стромкiх дрэў лёг на падлесак цень,

Стварылiся паганыя умовы,

Як уначы, у лесе нават ўдзень,

Расце падлесак, але надта кволы.

 

Угору ходу для яго няма,

Хоць дуб каштоўней, лёс спаткаўся злосны,

Дубкам iмкнуцца ўвышыню дарма,

Шляхоў не бачна, замiнаюць сосны.

 

2.12.1999

 

Home Page

 

3480     ЯК РУБIН

 

Матыль прыемна вабiць, як рубiн,

Бяскрыўдны i прыгожы ён без меры.

Чаму камар, фактычна яго сын,

Задужа злосны i занадта шэры?

 

Камар малы, ды робiць шмат бяды,

Выходзiць, што няпраўду кажуць людзi,

I прымаўка праўдзiва не заўжды:

Па яблынi заўсёды яблык будзе.

 

Стаць добрым чалавекам здатны сын,

Бо будзе ён ад кепскiх вадаў вольны,

I лёс яго заззяе, як рубiн,

Хоць бацька добры прыклад даць не здольны.

 

6.12.1999

 

Home Page

 

3482     МАТЫЛЁК

 

Калi фарбы аздобiлi крылы,

Цi ляцiць, цi сядзiць матылёк,

Для душы ён жаданы i мiлы,

Прыгажосць добра бачна здалёк.

 

Хай у iншых i болей памеры,

Ды прывабнасць шукаць там дарма,

Калi колер аднолькава шэры,

Iх, як быццам, наогул няма.

 

Так мужчынскае зроблена вока,

Прыгажосць адзначае што крок,

Калi нават занадта высока

У нябёсах ляцiць матылёк.

 

7.12.1999

 

Home Page

 

3494     ДАСТАТАК I СЦIПЛАСЦЬ

 

Хвалiлась ружа, што яна заўжды

Жыве ў дастатку, ёсць даброт даволi,

Ёй прапануюць клумбы i сады,

Што, як рамонкi, не бядуе ў полi.

 

«Затое мы далёка ад бяды, –

Казалi ружы сцiплыя рамонкi, –

Не вельмi па душы нам гарады,

Палi мiлей, жаўрук у небе звонкi».

 

Рамонкi прытулiлiсь на граду,

У годнасцi iм ружы адмаўлялi,

Гаспадары з'явiлiсь, на бяду,

I ружы у букет сабе сарвалi.

 

11.12.1999

 

Home Page

 

3504     ДУБ I СОСНЫ

 

Чаму трымаюць ураган дубы,

А сосны разбураюцца на трэскi?

Яны заўжды ўнiкаюць барацьбы,

Аб ёй не хочуць нават чуць абвесткi.

 

А барацьба прыемна для дубоў,

Яны ў змаганне кiнуцца ў iмгненне,

Бо ў сэрцах да сваёй зямлi любоў,

Трымае моцна за яе карэнне.

 

Вакол стаяць лясы, там сосен шмат,

Ды на пяску iх корань вельмi кволы,

Калi паклiча змагароў набат,

Дуб годна ураган сустрэне новы.

 

16.12.1999

 

Home Page

 

3516     ДЗIКI ГУСЬ

 

«Навошта, – разважаў так хатнi гусь, –

Ўзлятаць абавязкова пад аблокi,

Я вышынi i ветрыку баюсь,

Няхай сабе ляцяць туды сарокi.

 

Ад пунi нiкуды не палячу,

На поплаве я корпаюсь ў асноўным,

Гаспадарам карысным быць хачу,

Iмкнуся стаць узорна-памяркоўным».

 

Тым часам незалежны дзiкi гусь

У вырай адлятаў ў палёт высокi.

Мо прыйдзе час, калiсьцi Беларусь

Ўзляцiць, здабыць каб шчасце, пад аблокi?

 

28.12.1999

 

Home Page

 

3518     ПАПУГАЙ

 

Спяваць прымусiць нельга салаўя,

Рабiць такой зусiм не трэба спробы,

Прымусiць нельга нават вераб'я,

Як песня для яго не да спадобы.

 

Для вольных птушак сэрцу любы гай,

Яны спяваюць ўзiмку там i ўлетку,

Спяе любую песню папугай,

Калi пасадзяць ў залатую клетку.

 

Есць розны погляд у людзей на свет,

Але, калi душа у iх благая,

Чужую песню запяе паэт,

Падобную на песнi папугая.

 

30.12.1999

 

Home Page

 

3519     КАЗЁЛ

 

У барана закручаныя рогi,

Такiя мець хацеў сабе казёл,

Адпачываў ад экзекуцый трохi

I пачынаў гнуць рогi зноў i зноў.

 

Хоць вабiла яго бясконца мода,

Здаваўся шчасцем барановы рог,

Ды замiнала матухна-прырода,

I мрой сваiх ажыццявiць не змог.

 

Падобным быць не трэба намагацца,

Хаця узорам будзе i герой,

У творчасцi прыемней заставацца

Не штучным, а заўжды самiм сабой.

 

31.12.1999

 

Home Page

 

3579     РУЖЫ НА БАЛОЦЕ

 

Не расквiтнее ружа на балоце,

Ёй трэба вельмi дбайная рука,

Яна заўжды у смутку i маркоце,

Без клопату жыве там асака.

 

Не толькi расквiтнець, а жыць не ў змозе,

Ў смярдзючай глебе выжыве наўрад,

Знайсцi прытулак хоча пры дарозе,

Хоць месца ёй – цудоўны райскi сад.

 

Не будзе кветак ў ружы, вельмi шкода,

Але, калi нядбайная рука,

Яна саджае ружы на балоце,

А ў садзе расце кепска асака.

 

22.01.2000

 

Home Page

 

3581     ЧМЕЛЬ I КАМАР

 

Чмель – добры i старанны гаспадар,

I дэмакрат быў па сваёй прыродзе,

Руплiва з кветак ён збiраў нектар,

Прыгажуном цудоўным быў ў палёце.

 

А побач з iм таўклi мак камары,

Iх зграя была моцнай, як навала,

Ахвяр чакалi, лёталi ўгары,

Чмялёў было ў акрузе вельмi мала.

 

Прыйшла правесцi выбары пара,

Камар i чмель сапернiкамi сталi,

У вынiку абралi камара,

Шмат камароў, i ўсе галасавалi.

 

23.01.2000

 

Home Page

 

3586     ЗАЛАТЫ БЕРАГ

 

Каней на пераправе не мяняюць,

Але, як добры i магутны конь,

Аб змене нават i не ўспамiнаюць,

Вада яму па сiлах i агонь.

 

Мастоў няма, яны даўно згарэлi,

I пераехаць рэчку трэба ўброд,

Але паблiзу мелiны не мелi,

Баiцца конь, i з возу злез народ.

 

Дагэтуль не па сiлах пераправа,

Хоць моцна вабiць бераг залаты,

Стаiць без руху доўгi час дзяржава,

Каб рухацца, патрэбны ёй масты.

 

24.01.2000

 

Апошні верш     Home Page

 

 

 

Сайт создан в системе uCoz