2. Байкі ў вершах. Хай казка, ды які намёк! (100 вершаў)

 

Анатолій Балуценка

http://ab32ru.narod.ru

 

 

3588     КУЛIК НА БАЛОЦЕ

 

Хвалiўся кулiк, што яго балота

Найлепшае з усiх балот Зямлi,

Тому яго пакiнуць вельмi шкода,

Бо тут гады найлепшыя прайшлi.

 

Хоць чуў ад чаек пра ўзбярэжжа Крыма,

Дзе пальмы, i вясной цвiце мiндаль,

Ды для яго душы мiлей Радзiма,

Другiх краёў не бачыў ён, на жаль.

 

Бо звык сядзець адвечна на балоце,

Дзе холад, дождж, вятры няшчадна дзьмуць,

У роспачы б ён быў i у маркоце,

Пабачыў каб, як iншыя жывуць.

 

25.01.2000

 

Home Page

 

3596     ПРАЗ ЧАС

 

Упарта павуцiнне тчэ павук,

Ды мух няма, працэс бязглузды гэта,

Не трэба сёння вынiк творчых рук,

Бо чытачоў амаль няма ў паэта.

 

Цяпер мы мовай грэбуем заўжды,

I лiчым, што аб ёй не будзе згадкi,

Не згiне верш, як злiтак залаты,

Праз час яшчэ ацэняць верш нашчадкi.

 

Не вечна будуць хмары над зямлёй,

Час прыйдзе – ярка сонейка заззяе,

I верш, нiкому не патрэбны, мой

З удзячнасцю мо хтосьцi пачытае.

 

28.01.2000

 

Home Page

 

3614     ВЯЛIКIЯ I МАЛЫЯ

 

Паспрачалiсь жолуд i бульбiна,

У каго нейбольшыя правы,

Кажа: «Я галоўнай быць павiнна,

Ты падлеглы, бо яшчэ малы».

 

Ды пытанне вырашыла глеба,

Вырас дуб i распасцёр галлё,

Верхавiнай дасягнуў да неба,

А нацiна высахла ў лам'ё.

 

Марна без падстаў заўжды спрачацца,

Ды ганьбiць малых вялiкi звык,

Лепей дасканала разабрацца,

Хоць малы – каштоўны залатнiк.

 

7.02.2000

 

Home Page

 

3615     ДРАПЕЖНIКI

 

Шчупак спытаўся у сама,

Не абражае яго хiба,

Што сiлы у яго няма,

Бо не баiцца яго рыба.

 

Ды моцны сом пудоў на пяць,

Калi ён нават i галодны,

Не будзе блiзкiх вынiшчаць,

Бо ён джэнтльмен высокародны.

 

Не больш алоўка быў шчупак,

Ды сабратоў ён пажырае,

Заўжды драпежнiк робiць так,

Сярод людзей такiх хапае.

 

7.02.2000

 

Home Page

 

3616     СМЕЛЫ САБАКА

 

Задумалi спаборнiцтвы зрабiць

I супраць труса выставiць сабаку,

Спужаўся трус, ад страху не бяжыць,

I пёс пайшоў ў крывавую атаку.

 

Дагнаў ахвяру ён скачкоў за пяць,

I выгляд стаў у труса вельмi жалкi,

Не ведаў, як сябе абараняць,

I хутка засталiсь з яго кавалкi.

 

Ад перамог сабака асмялеў,

I лiчыць, што ён самы моцны, здуру,

Бо кажа, каб папаўся яму леў,

Садраў бы i з яго рашуча скуру.

 

7.02.2000

 

Home Page

 

3617     МАЛАДЫ ЯБЛЫК

 

Суровы, але праведны закон:

Ў свой час павiнна толькi ўсё адбыцца.

Заўчасна яблык кiслы, як лiмон,

Хай гэта будзе нават медунiца.

 

Заўсёды лепш настойлiва чакаць,

Каб апынулась райскай асалода,

Iнакш цудоўны мёд не атрымаць,

Расчараванне толькi дасць прырода.

 

Заўчасна ўсё – як яблык малады,

Цяплом душу нiколi не сагрэе,

Вясной прыгожа зацвiтуць сады,

Ды яблык толькi восенню саспее.

 

8.02.2000

 

Home Page

 

3619     СВАЁ КОЛА

 

Трава ў саванне высахла спаўна,

Але ўсё роўна есцi трэба штосьцi,

I добры леў магутнага слана

Знянацку запрасiў к сабе у госцi.

 

Ад блюд у льва ламiлiся сталы,

I ежа – як найлепшая украса,

Ды не знаходзiў слон нiдзе травы,

Бо стравы былi ўсе з сырога мяса.

 

Пабачыў госць суровую ману,

Не ведаў, што ёсць простая умова,

Якую зразумець прыйшлось слану:

Трымацца трэба толькi свайго кола.

 

8.02.2000

 

Home Page

 

3639     ПЯСЧАНЫ БЕРАГ

 

Аб скалы хваля б'ецца цэлы час,

Але пясок заўжды ласкава лiжа,

Разбураць камнi хвалi, хоць не ўраз,

А на пяску пануе толькi цiша.

 

Пясок змяняе хутка выгляд свой,

Якая б хваля не прыйшла крутая,

Працяглы нават здарыцца прыбой,

Ды бераг некранутым выглядае.

 

Заўжды любоў каб моцнаю была,

I поплеч крочыў ўсё жыццё каханы,

Не трэба быць такою, як скала,

Надзейней значна бераг мець пясчаны.

 

18.02.2000

 

Home Page

 

3640     ВIШНЯ СУМУЕ

 

Разам вясной песцiк i тычынка,

Ды вішаняк чырвоных няма летам,

Прыйдзе нечаканая замiнка,

Бялюткі цвет злятае пустацветам.

 

Мiнаюць хуткаплынныя гады,

А пустацвет раз-пораз ападае,

У летуценнях – спелыя плады,

Не стане явай мара залатая.

 

Магло не быць зусiм ў жыццi бяды,

Пылок заўжды папасць на песцiк ў змозе,

Цудоўныя плады даюць сады,

Сумуе толькi вiшня пры дарозе.

 

18.02.200

 

Home Page

 

3653     ШЧАСЛIВЫ ВЕРАБЕЙ

 

Арол драпежны распускае крылы,

Ахвяру каб схапiць у кiпцюры,

Палёт яго магутны ды iмклiвы,

Гняздо у стромкiх скалах на гары.

 

А верабей пад нiзкаю страхою

Зрабiў гняздо, завёў сабе сям'ю,

Ён шчасце адчувае ад спакою,

I долю толькi дзякуе сваю.

 

Каб шчасце мець, зусiм не трэба скалы

I велiчнасць драпежнiкаў арлоў,

Шчаслiвы верабей, хаця i малы,

Бо сэрца грэе у яго любоў.

 

22.02.2000

 

Home Page

 

3655     СIНЬ У ЗОЛАЦЕ

 

Спее колас, жыта налiвае,

Хутка надыходзiць час жнiва,

Ў золаце валошка расцвiтае,

Аж ад сiнi кругам галава.

 

Каб калоссе не страчала зерне,

Жыта зрэжа хуткая каса,

Сiнь сваю валошка ўжо не верне,

Прападзе дзiвосная краса.

 

З золатам валошка сябравала,

Але разам згiнула дарма,

Хай бы лепш прытулак выбiрала

Там, дзе поруч золата няма.

 

23.02.2000 

 

Home Page

 

3661     ГОЛАЯ БЯРОЗА

 

Прыйшла прыгожая вясновая пара,

Калi i дрэвы ведаюць каханне,

Спрачацца пачалi бяроза i сасна,

Чыё у крон найлепшае убранне.

 

Лiст малады быў на бярозах, нiбы цуд,

Шыпулькi сосен мелi больш спакою,

Ды позняй восенню згас дзiўны iзумруд,

Ў бярозы крона стала залатою.

 

Але бяроза ганарылася дарма,

Шыпулькi не змянiлiся нямала,

Яшчэ не надышла суровая зiма,

Бяроза цалкам голаю стаяла.

 

25.02.2000

 

Home Page

 

3662     МАЛАЯ РЭЧКА

 

Казаць заўчасна не патрэбна «Гоп»,

Хоць рэчка, як ручай, была малою,

Тэарэтычна, нават i без спроб,

Нiяк не захлынуцца ў ёй вадою.

 

Нязначнаю здавалася здалёк,

Ды глыбiнi адтуль зусiм не бачна,

I нават першы быў няўдалы крок,

За пыху пакарала доля значна.

 

Чакалася, што хутка на шляху

Адчынiцца ў скарбонцы славы вечка,

Прыйшлось пазнаць i гора, i тугу,

Хаця малой здалёк здавалась рэчка.

 

25.02.2000

 

Home Page

 

3790     ПРЫГОЖАЕ ЛЮСТЭРКА

 

Чарот у задуменнасцi высокi,

I хваля не кранае берагi,

Глядзяць ў люстэрка возера аблокi,

Як быццам поруч небасхiл другi.

 

Падняўся вецер – i прапала дзiва,

Бо ураган пачаў страшэнны бой,

Пабеглi хвалi к берагу iмклiва,

Раз'юшыўся руйнуючы прыбой.

 

Але навошта берагам праверка,

Цi зберагуць прывабны выгляд свой?

Цi вернецца прыгожае люстэка,

Каб мець любоў, пяшчоту i спакой?

 

24.04.2000

 

Home Page

 

3793     ВЫСОКАРОДНЫЯ

 

Сасновы лес на розных месцах рос,

Ды вельмi адразнялiся умовы,

Адзiн падняў макушкi да нябёс,

Другi i нiзкарослы быў, i кволы.

 

Лес кволы лёс свой праклiнаў, як мог,

Здавалася яму – жыве у пекле,

Ды пад сякеру жорсткую не лёг,

А добры лес спатрэбiўся, i ссеклi.

 

Заўжды несправядлiвае жыццё,

Жыць застаецца толькi непрыгодны,

Але iдзе заўчасна ў небыццё

За якасцi свае высокародны.

 

25.04.2000

 

Home Page

 

3797     ХВАЛI

 

Дагнаць не ў стане хваля iншых хваль,

Каб ў зносiнах праводзiць час цiкава,

Яна бяжыць адна ўвесь час, на жаль,

Хваль безлiч, ды нiводнай не спаткала.

 

А хваля ўсё настойлiвей бяжыць,

Ад гарызонта к берагу iмкнецца,

Але шлях цяжкi ў небыццё ляжыць,

Як пройдзе ўвесь, аб скалы разаб'ецца.

 

Наперадзе руйнуючы прыбой,

У адзiноце хвалi на прасторы,

Ды не сустрэцца з роднаю душой,

Хаця людзей, як хваль, у бурным моры.

 

27.04.2000

 

Home Page

 

3804     ВIНАВАТА БЕЗ ВIНЫ

 

Бушуе мора, б'юць у бераг хвалi,

I ў пырскi разбiвае iх прыбой,

Яны зусiм надзею пахавалi,

Што прыйдзе штыль жаданы i спакой.

 

I бераг вiнавацiць ў гвалце мора,

Бо хвалi яго жудасныя б'юць,

Пакуты, мабыць, скончацца не скора,

Ракоча мора, ветру не пачуць.

 

А вiнаваты вецер быў iмклiвы,

Руiны што на беразе адны,

Штыль надышоў, калi склаў вецер крылы,

Ды мора вiнавата без вiны.

 

30.04.2000

 

Home Page

 

3805     УРАГАН СПРЭЧАК

 

Прыгожы стройны лес рос шмат гадоў,

Здаралася: вятры галлё ламалi,

Не гледзячы на раны, зноў i зноў

Вяршынi к небу шлях свой пракладалi.

 

Вялiкай шкоды не было ад ран,

Лес зелянеў вясноваю парою,

Але падняўся моцны ураган,

I доля лесу стала вельмi злою.

 

Пападалi магутныя дубы,

I сосны, што стаялi каля рэчкi,

Заўжды душа ў пакутах ад журбы,

Калi, як ураган, бушуюць спрэчкi.

 

1.05.2000

 

Home Page

 

3807     КАЛIФ НА ГАДЗIНУ

 

Разлiў шырокi морам быў шалёным,

Прайсцi маглi ў iм нават караблi,

Вада сышла, i поплаў стаў зялёным,

I купкi кветак хутка расцвiлi.

 

Аб моры засталiся успамiны,

Ды поплаў кажа ўсiм пра гонар свой,

Што паважаць цяпер яго павiнны,

Паклiканы ён доляю марской.

 

Хоць выпадкова можа так здарыцца,

Што лёс за шчасце патрымацца даў,

Але бясконца нельга ганарыцца,

Калi калiфам на гадзiну стаў.

 

1.05.2000

 

Home Page

 

3810     ЗАЛАЦIСТЫ ЯБЛЫК

 

Прынеслi добры ураджай сады,

Хаця на словах дзiўны скарб цанiлi,

Ды не дайшлi да спажыўца плады,

I яблыкi цудоўныя пагнiлi.

 

Але цвiце вясной упарта сад,

I ззяе цвет яго на сонцы белы,

Мажлiвасцi такой бясконца рад,

Каб кожны яблык добры быў i спелы.

 

Няма працэсу ўзнёсламу канца,

А ў сада лёс туманны ды iмглiсты.

Цi знойдзе калi-небудзь спажыўца

Духмяны смачны яблык залацiсты?

 

4.05.2000

 

Home Page

 

3812     СУХАСТОЙ

 

Адвечна дрэвы не растуць,

Хоць моцны корань, ствол высокi,

Ды ўгору з цяжкасцю iдуць

Пажыўныя для кроны сокi.

 

Хацелась быць увышынi,

Каб адчуваць сябе героем,

Прыйшлi бязрадасныя днi,

Бо дрэва стала сухастоем.

 

Не трэба дасягаць нябёс,

Каб лiст на дрэвах быў зялёны,

Ўгары чакае цяжкi лёс,

Бо сохнуць паступова кроны.

 

6.05.2000

 

Home Page

 

3813     ЛУЖЫНА

 

Дажджы iшлi працяглы час,

I стала лужына вялiкай,

Заганарылась яна ўраз,

Як возера ў прыродзе дзiкай.

 

Не перайсцi яе уброд,

Яна здавалась неабсяжнай,

Стварала безлiч перашкод,

Сябе лiчыла вельмi важнай.

 

Ды сонца моцна прыпякло,

Дно лужыны зрабiлась пылам,

Лепш не рабiць нiкому зло,

Як выпадак зрабiў шчаслiвым.

 

6.05.2000

 

Home Page

 

3817     СЛАВУТЫ ЗБАН

 

Збан моцны i прыгожы вельмi быў,

Здавалася, што ён – памочнiк вечны,

Ў акрузе славу добрую набыў,

Ды час прыйшоў, нарэшце, небяспечны.

 

Бо да пары ваду насiць мог збан,

Ад ўзросту рэшткi славы захiталiсь,

Адкрыўся прыхаваны ўраз падман:

Разбiўся, чарапкi з яго засталiсь.

 

Прынесцi каб жаданую ваду,

Магутнасць трэба, не былая слава,

Спаткаў збан нечаканую бяду,

Бо слабасць горш, чым моцная навала.

 

8.05.2000

 

Home Page

 

3827     ХМАРЫ I ЗОРКI

 

Па небе хмары чорныя блукаюць,

Але зусiм не бачна iх ўначы,

Хоць зорачкi святлом далёкiм ззяюць,

Прысутнасць iм сваю не зберагчы.

 

У чорных хмар iснуе таямнiца,

Ўначы ад iх ў душы пануе страх,

Бо лiўнем яны здатны ўраз пралiцца,

I падарожны не знаходзiць шлях.

 

Як зоркi, думкi светлыя заўсёды,

Намераў кепскiх ў iх не адшукаць,

А чорныя прызначаны для шкоды,

Iх тайны сэнс прыходзiцца хаваць.

 

15.05.2000

 

Home Page

 

3870     ГУЛЬНЯ

 

Вусаты кот гуляе з мышанём,

I поспехаў, i шчасця яму зычыць,

Для мышаня гульня горш, чым з агнём,

Што роўны дыялог iдзе, кот лiчыць.

 

Кот кажа, што з мышамi ён радня,

Бо мышы i каты заўжды з вусамi,

Ды, як захоча пiскнуць мышаня,

Кот жвава яго гладзiць кiпцюрамi.

 

Заўжды iдзе няроўная гульня,

Вялiкiя знiшчаюць сiлай малых,

Кот хоча, каб гульня была штодня

З дэмакратычнай назваю «Дыялог».

 

31.05.2000

 

Home Page

 

3876     МАГУТНАЯ РАКА

 

Ручай бяжыць, вады ў iм надта мала,

Ды як сальецца безлiч ручаёў,

I плынь магутнай стане, як навала,

Змагацца з чорнай сiлай час прыйшоў.

 

Хоць на рацэ таўшчэзны панцыр з лёду,

Трашчыць ён, як гарматная пальба,

Як сiла ёсць, за любую свабоду

Стаць пераможнай можа барацьба.

 

Тады свабода можа усмiхнуцца,

Ласкава людзям працягнуць руку,

Як людзi, нiбы ручаi, сальюцца

Ў вялiкую магутную раку.

 

3.06.2000

 

Home Page

 

3880     СНЕЖКА

 

Пакацiць калi з адхону снежку,

Як пакрыты снегам ўвесь абшар,

Пракладзе яна ў далiну сцежку,

Па якой збягае снежны шар.

 

Шар зрастае, аж гудзе далiна,

I няма ужо былой красы,

Коцiцца магутная лавiна,

Разбурае скалы i лясы.

 

Каб ад спрэчак не пазнаць нядолi,

Нават да зiмы калi ўжо звык,

Лепей снежку не кiдаць нiколi,

За зубамi патрымаць язык.

 

5.06.2000

 

Home Page

 

3882     ДУХ I ЛIТАРА ЗАКОНУ

 

Як трэба пасвiць коз i бараноў,

Пастух для статка – гаспадар галоўны,

Даць кожнаму у змозе бiзуноў,

Але ўсё роўна будзе ён шаноўны.

 

Ды статак як складаецца з ваўкоў,

Змяняецца зусiм парадак звыклы,

Пастух ужо выказвае любоў,

Бо вострыя у iх, як брытва, iклы.

 

Адзiн i той жа вопытны пастух,

Ды моцныя не прызнаюць закону,

Для iх свая i лiтара, i дух,

Было раней так, будзе так да скону.

 

5.06.2000

 

Home Page

 

3906     ВIШАНЬКI

 

Падлесак малады на ўзгорку рос,

Сасоннiк пападаўся вельмi рэдкi,

Мiж беластвольных прыгажунь-бяроз

I вiшня распусцiла свае кветкi.

 

Вясной на вiшню не было атак,

Ды вiшанькi, як зорачкi, заззялi,

За iх красу i за цудоўны смак

Галiнкi ўсе бязлiтасна зламалi.

 

Стаiць ў падлеску ствол, як дзiўны госць,

Пакрыўджаны, знявечаны, шурпаты,

Заўсёды церпяць здзек за прыгажосць

I вiшанькi, i ягадкi-дзяўчаты.

 

18.06.2000

 

Home Page

 

3968     ВЫХАВАННЕ ЖОРСТКАСЦI

 

Ўраз кветка распусцiлась каля дома,

Каб прыгажосцю любавалiсь ўсе,

Але дакладна i даўно вядома:

Пакрасавацца не дадуць красе.

 

Смерць кветка нечаканую спаткала,

Красе перад нахабствам не ўстаяць,

Рука яе бязлiтасна зламала:

Дзяўчынцы захацелась пагуляць.

 

Нiчога мацi не сказала, шкода,

Бо ўчынак са злачынствам на мяжы,

Як пакутуе ад рукi прырода,

То жорсткасць спее змалку у душы.

 

14.07.2000

 

Home Page

 

3998     ГРАД

 

Спякота дапякала, нiбы кара,

Каб дождж пайшоў, я быў бы вельмi рад,

Ды чорная закрыла неба хмара,

Бязлiтасна знiшчаць пачаў ўсё град.

 

I стала на душы зусiм трывожна,

Знiкала мара ў струменях вады,

Здавалась, шчасце ўзяць у рукi можна,

Замест яго прыплыў камяк бяды.

 

Расце ў душы ад мары спадзяванне,

Ды нечакана прагучыць набат,

Замест дажджу пяшчотнага кахання

Нясе ў душу пакуты жорсткi град.

 

21.07.2000

 

Home Page

 

3999     БАГАТА АСIН

 

Трымцiць заўсёды ў страсе лiст асiны,

Упэўненае лiсце на дубах,

Яны баяцца ветру не павiнны,

Не ведаюць зусiм ганебны страх.

 

Але асiн чамусьцi так багата,

Дубоў не сустракаецца амаль,

Ў асiн драўнiна мяккая, як вата,

А дуб загартаваны, нiбы сталь.

 

Калi маленькi вецер дзьме з усходу,

Дрыжыць асiна, гнецца, як трава,

Дуб прадстаўляе iншую пароду,

I ў буру горда ўзнята галава.

 

22.07.2000

 

Home Page

 

4013     У СВЕЦКIМ КОЛЕ

 

Расла раней на сметнiку пад плотам,

Таксама, як i iншая трава,

Адразу непрыкметная, i потым,

Як убiралась ў кветкi крапiва.

 

Ды куст яе разросся вельмi дужы,

Бо ў свецкiм коле ззяла крапiва,

Цвiлi на клумбе ў добрай глебе ружы,

I у яе паднялась галава.

 

26.07.2000

 

Home Page

 

4024     ДАВЕРЛIВАЯ МЫШКА

 

Чакала доўга кошка ля нары,

Ў якой жыла даверлiвая мышка,

«Выходзь, мы будзем добрыя сябры»,

Але хацела з'есцi яе нiшкам.

 

Як хтосьцi абяцае вельмi шмат,

Нiколi слоў не трэба браць на веру,

Казаў таксама мышцы горзны кат,

Загiнуць ёй прыйшлося ад даверу.

 

28.07.2000

 

Home Page

 

4028     ЦЯЖАР

 

Сагнулась яблынька, галлё аж да зямлi,

Яно амаль плакучае зрабiлась,

Але далей чым, тым цяжэй плады былi,

I яблыня ад цяжару стамiлась.

 

Нялёгка мацi нарадзiць на свет дзяцей,

Iмкненне мець іх – лепшае у свеце,

Яна стараецца, каб выраслi хутчэй,

Але цяжар прыносяць часам дзецi.

 

29.07.2000

 

Home Page

 

4029     ЗАБЫТАЯ

 

Была у вiшнi кветка, нiбы дзiва,

Цудоўны вёў у будучыню шлях,

Жыццё бяжыць няспыннае iмклiва,

I вiшанька саспела на вачах.

 

Нiкому сябе з'есцi не давала,

Нямiлы той, другога не люблю,

Але на дрэве ссохла i упала,

Забытая усiмi, на зямлю.

 

29.07.2000

 

Home Page

 

4103     ЯБЛЫНЬКА

 

Яблынька сустрэла зноў вясну,

Кветкi ззялi вясельным вэлюмам,

Шкадавала усе, як адну,

Ды прыйшла восень з болем i сумам.

 

Яна песцiла кожны свой плод

I давала цудоўную раду,

Так i дзецi, хаця не штогод,

Пакiдаюць бацькоўскую хату.

 

19.08.2000

 

Home Page

 

4104     КАСА I НОЖ

 

На поплаве цудоўная раса,

Як ў дыяментах, ў ёй заззялi кветкi,

Але прыйшоў касец, звiнiць каса,

Не стала ў хмызняка травы-суседкi.

 

«Як не шкадуе чалавек красы?» –

Глядзеў з сваёй нары i думаў вожык,

Але прыйшла чарга i да лазы,

Нож катаваў яе, каб сплесцi кошык.

 

19.08.2000

 

Home Page

 

4105     ЖЫТА I МОХ

 

На скрыжаваннi палявых дарог

Ляжаў вялiкi камень старажытнi,

I рос на iм зусiм маленькi мох,

Над мохам кепкаваў палетак жытнi.

 

Маленькi мох без вiльгацi слабы,

Няўтульна яму жыць i небяспечна,

Палетак жыта знiшчылi сярпы,

А кволы мох жыве на камнi вечна.

 

19.08.2000

 

Home Page

 

4116     СТАЛАЕ ЖАДАННЕ

 

Цудоўны цвет у вiшнi быў вясной,

Але вясна пранеслась птушкай скорай,

Хоць пёк па кветках ў сэрцы неспакой,

Ды смак i водар вiшаняк не горай.

 

Здаецца маладосцi, што яна

Выключна мае права на каханне,

Ды вельмi хутка скончыцца вясна,

Смачней, як вiшня, сталае жаданне.

 

23.08.2000

 

Home Page

 

4117     ХМАРЫ I АБЛОКI

 

Прыемна аблачынкi вабяць зрок,

Яны – увасабленне дзiўнай мары,

I вельмi непрыемны ў небе змрок,

Якi заўжды з'яўляецца ад хмары.

 

Ды хмара пралiваецца дажджом,

Каб корань вiльгаць браў, не звяла лiсце,

Хаця аблокi вабяць, як фантом,

Але зусiм няма ад iх карысцi.

 

23.08.2000

 

Home Page

 

4121     ДАР К СПЕВАМ

 

Жаўранкi павiслi па-над полем,

Сваёй песняй славяць божы свет,

Iх натхняе дзiўнае прыволле,

I салоўка ў клетцы – не паэт.

 

Загучыць гiмн радасны заўсёды,

Песняю напоўнiцца абшар,

Як хапае для душы свабоды,

Бо у клетцы згасне к спевам дар.

 

24.08.2000

 

Home Page

 

4208     НЕ СВОЙ

 

Рэдакыяй загадвалi ваўкi,

А твор надрукаваць хацела сарна,

То стыль, то змест, то вобраз не такi,

Ўсе намаганнi прападалi марна.

 

Заўсёды пачынаючы паэт

Адчуе ў сродках друку дух ваўчыны,

Хоць добры твор, але не ўбачыць свет,

Зусiм не свой, другой няма прычыны.

 

17.09.2000

 

Home Page

 

4271     НЕ ВЫЛУЧАЦЦА

 

Рос баравiк прыроды лепшы твор,

Ды харашун быў зрэзан яшчэ зранку,

Нiхто не возьме ў рукi мухамор,

Не паглядзiць на белую паганку.

 

Заўсёды рызыкуе прыгажосць

З бядою нечаканаю спаткацца,

Пазнаць каб горкай долi не прыйшлось,

Сваёй красой не трэба вылучацца.

 

3.10.2000

 

Home Page

 

4273     СПРЭЧКА

 

Спрачалiсь моцна рэдзька i радiска,

Усiх патурбавалi на градзе,

Ды ў спрэчцы не падводзiлася рыска,

Хто значна прыгажэй i саладзей.

 

Паспрабаваць натрапiлась нагода,

З гароднiны хто лепшы мае смак,

I выявiлась, што з ўсяго гарода

Найсаладзей цукровы быў бурак.

 

3.10.2000

 

Home Page

 

4280     ПЕВЕНЬ I ВЕРАБЕЙ

 

Казаў квяцiсты певень вераб'ю:

«Вялiкi я, i у мяне ёсць крылы,

Як трэба, на адной назе стаю,

Лёс у мяне прывабны i шчаслiвы».

 

А шэры верабей яму ў адказ:

«Хоць я малы, ды мне палёт знаёмы,

А ты ўзлятаеш на кароткi час,

Вялiкi, i квяцiсты, i вядомы».

 

4.10.2000

 

Home Page

 

4292     АТРУТА

 

З чырвонай шапкай вельмi яркi мухамор

Казаў баравiку-суседу ў вочы:

«Ты непрыгожы, прагучала, як дакор,

Падняць цябе не знойдзецца ахвочы».

 

Ды ад чароўнай, нават п'янлiвай, красы

Здарыцца могуць цяжкiя пакуты,

Здаецца, будзе смак лепш травеньскай расы:

Як ў мухаморы, шмат ў красе атруты.

 

8.10.2000

 

Home Page

 

4301     ДОБРАЯ ДУША

 

Вялi гаворку агрэст i шыпшына,

Чый выгляд лепей, чый прыемней смак,

Спытала iх чырвоная калiна:

«Сярод калючак вас збiраюць як?»

 

Красы, каб пакахалi, вельмi мала,

Калючкi могуць утварыць мяжу,

Каб шчасце на шляху жыцця спаткала,

Мець трэба яшчэ добрую душу.

 

10.10.2000

 

Home Page

 

4305     ЗВЫЧАЙНЫЯ ВАРОНЫ

 

Вялiкi хутка можа стаць малым,

Як нечакана зняць з яго пагоны,

Адразу пыха пройдзе, нiбы дым,

Калi на галаве няма кароны.

 

Людзей пасада здатна папсаваць,

Для iх тады не пiсаны законы,

Былi арлы, ды калi гонар сцяць,

Становяцца звычайныя вароны.

 

11.10.2000

 

Home Page

 

4311     ЗАЛАТАЯ ДУША

 

Як масла, вельмi тлустая зямля

Пясчанай выспе з пыхай гаварыла:

«Ўсiх даражэй на свеце буду я»,

Ды ў выспе была залатая жыла.

 

Здавалась, бедны жоўценькi пясок,

I чалавек здаецца нiштаваты,

Як звонку назiраць за iм здалёк,

Ды залатой душою ён багаты.

 

14.10.2000

 

Home Page

 

4313     СУРОВЫ ЛЁС

 

Гулялi ў паднябессi аблачыны,

Блакiт навокал iм iшоў да твару,

Але прайшлi цудоўныя часiны,

Яны сабралiсь ў жудасную хмару.

 

Заўжды малыя дзецi – як анёлы,

Што ўвышынi ляцяць на аблачынцы.

Адкуль да iх прыходзiць лёс суровы?

Адкуль, як хмары чорныя, злачынцы?

 

14.10.2000

 

Home Page

 

4335     РЭЧЫШЧА

 

Калi сальюцца разам дзве ракi,

Нiводная не робiць падрыхтоўку,

А толькi пазiраюць убакi,

Каб рэчышчы у iх разбеглiсь зноўку.

 

Калi два лёсы сойдуцца ў адзiн,

То не заўсёды будзе лёс адзiны,

Не утрымаць у рэчышчы мужчын,

Становяцца самотнымi жанчыны.

 

17.10.2000

 

Home Page

 

4355     СОНЕЧНЫЯ ГРОНКI

 

Казала вiшня, што стаiць сама,

А вiнаград вакол падпорак ўецца,

Што у яго трываласцi няма,

З суседкай слiвай вiшанька смяецца.

 

Саспелi вiшнi, дзесяць або пяць,

Хоць голас быў у вiшнi вельмi звонкi,

Ды на лазе прыгожыя вiсяць,

Як цуд дзівосны, сонечныя гронкi.

 

20.10.2000

 

Home Page

 

4394     РУБАНАК I СЯКЕРА

 

Рубанак моцна абражаў сякеру,

Што не умее добра працаваць,

Што бервяно шурпатае не ў меру,

I вельмi цяжка потым габляваць.

 

Сякера вельмi доўгi час маўчала,

Абаранiць не ў змозе гонар свой,

Абрыдла ёй, i далей пакiдала

Бярвеннi для рубанка ўжо с карой.

 

27.10.2000

 

Home Page

 

4395     ГАРАДСКI АРТЫСТ

 

Абрыдла вераб'ём быць вераб'ю,

Ён, нiбы салавей, малы i шэры,

I вырашыў: «I я не горш спяю»,

Сабралiсь слухаць на палянцы зверы.

 

Афiшы напiсалi: ёсць краса

У голасе артыста гарадскога,

Ды да хвалька падкралася лiса,

Бо лес не горад, там свая размова.

 

27.10.2000

 

Home Page

 

4397     ГРОЗНЫ ГАСПАДАР

 

Абрус лёг на зялёную траву,

Дыван зацерушыла белым снегам,

Яна схiлiла нiзка галаву,

Сумёт з яе паздзекаваўся з смехам:

 

«Цяпер я для цябе i бог, i цар,

Не змерзнеш ад марозу пада мною»,

Але растаў ўраз грозны гаспадар,

I ручаём збег хутка ў роў вясною.

 

28.10.2000

 

Home Page

 

4415     ДЗЬМУХАВЕЦ

 

Нiбы сонца, расцвiталi кветкi,

Але мае кожны час канец,

У лугi, ў далёкiя палеткi

Раздаваў насенне дзьмухавец.

 

Пладаножка хутка стала голай,

Засталась хоць да яе любоў,

Дзецi развiтаюцца са школай

I ляцяць далёка ад бацькоў.

 

30.10.2000

 

Home Page

 

4419     ПЕВЕНЬ I САЛАВЕЙ

 

Смяяўся певень з салаўя,

Што ён – няшчасны недарэка,

Малы, як ўся яго сям'я,

I не умее кукарэкаць.

 

Ды гаспадар сяброў чакаў,

Гасцей сустрэў па-беларуску,

Каб певень болей не крычаў,

Яго пусцiлi на закуску.

 

30.10.2000

 

Home Page

 

4437     ЖЫЦЦЁВЫ СОК

 

Бяроза горка плакала ад ран,

Знявечыў цяжка ствол сякерай збоку

Бязлiтасны i жудасны тыран,

Каб назбiраць бярозавага соку.

 

I робiцца амаль заўсёды грэх,

Стварае моцны жорсткiя умовы,

Не для патрэбы толькi для уцех

П'е з слабага апошнi сок жыццёвы.

 

2.11.2000

 

Home Page

 

4438     ЦУДОЎНАЕ НАТХНЕННЕ

 

Ляцеў з гары у бездань вадаспад,

У пырскi разбiвалiсь яго воды,

Для плынi берагi былi – як кат,

Ў палёце адчуваўся густ свабоды.

 

Палёт кароткi, як у зайца хвост,

Адно, але прыемнае, iмгненне,

Ды выпрасталась плынь на поўны рост,

Каб атрымаць цудоўнае натхненне.

 

2.11.2000

 

Home Page

 

4439     САМОТНАЕ ЗЯРНЯТКА

 

Саспеў, нiбы нявеста, колас жыта,

I загулялi жвавыя сярпы,

Было зярнятка на зямлi забыта,

А iншыя папалi у снапы.

 

Яно ў самоце жудасна тужыла,

Сварылась на нязграбную руку,

Але вясной сагрэлась i ажыла,

Перамалолi iншых на муку.

 

3.11.2000

 

Home Page

 

4440     ТАПОЛЯ I БЭЗ

 

Разрослася вялiкая таполя,

Сваёю ганарылась вышынёй,

Ды бэзу напаткалася нядоля,

Што рос ў цянi без сонейка пад ёй.

 

А ў хаце было цёмна, як у пеклi,

I нават моцны сук ў страху залез,

Бязлiтасна таму таполю ссеклi,

Малым быць лепш, бо жыць застаўся бэз.

 

3.11.2000

 

Home Page

 

4441     ХВАЛЯ I БЕРАГ

 

Аб бераг хваля бiлась безлiч раз,

Змяняла нешта, хоць нябачна вокам,

Ды надышоў зусiм iнакшы час,

I бераг стаў цяпер бетонным блокам.

 

Раней пясок шпурляла на траву,

Хоць часам пашкаджала сабе грудзi,

Цяпер, разбi хаця ўшчэнт галаву,

Нiякiх змен ад барацьбы не будзе.

 

3.11.2000

 

Home Page

 

4455     СВОЙ ПЕВЕНЬ

 

Пытаўся певень малады старога:

«Навошта столькi мець табе праблем?

Курэй цудоўных ў статку вельмi многа,

Як у султана, у цябе гарэм».

 

Ды певень у адказ яму смяецца

I кажа: «Мне хапiла б i адной,

Але без пеўняў iншым куды дзецца?

Не ў кожнай ў хаце пабач певень свой».

 

5.11.2000

 

Home Page

 

4465     СПАДЗЯВАННЕ

 

Сказала слiва: «Буду жыць адна,

Бо крону пышна упрыгожаць кветкi,

А скончыцца чароўная вясна,

I вырастуць мае плады-падлеткi».

 

Ды спадзявалась слiва так дарма,

Прыйшоў канец прыветлiваму лету,

Але плада нiводнага няма,

Не дачакацца слiў ад пустацвету.

 

6.11.2000

 

Home Page

 

4472     РАКА I РЭЧЫШЧА

 

Цяклi крынiчкi у раку,

Яна вадою ганарылась,

Бо рэчышча было з пяску,

Ды нечаканае здарылась.

 

Аднойчы скончыўся пясок,

Канец прыйшоў адразу цуду,

I добра бачылась здалёк,

Што стала шэрай плынь ад бруду.

 

7.11.2000

 

Home Page

 

4473     ЧУЖЫЯ I СВАЕ

 

Сысцiся цяжка берагам,

Таму няма мiж iмi спрэчкi,

Збудуюць мост цi тут, цi там,

Агульным бераг стане ў рэчкi.

 

Нiхто чужога не кране

Знянацку, незнарок, адразу,

Свайго нiколi не мiне,

Цi крыўду зробiць, цi абразу.

 

7.11.2000

 

Home Page

 

4482     КУРНАЯ ХАТА

 

Калi хвалiць курную хату,

Здаўна стаiць што на дрыгве,

Не выправiць нiколi ваду,

Бо мiф вялiкасцi жыве.

 

Не мець пакуты каб ад дыму,

Шукаць патрэбна iншы пляц,

Душа каб пела ад уздыму,

Лепш новы збудаваць палац.

 

8.11.2000

 

Home Page

 

4487     СВАЯ АРБIТА

 

Валошка кажа: «Ад навалы гiну,

Бо круцiцца бясконца галава,

Ад паху, што iдзе з куста палыну,

Пячэ нязносна збоку крапiва.

 

Як добра мне раней было у жыце!»

Але часы цудоўныя прайшлi,

Заўсёды лепш быць на сваёй арбiце,

Не адрывацца ад сваёй зямлi.

 

8.11.2000

 

Home Page

 

4488     ЛIСТ I КВЕТКА

 

Лiст думаў: «Я прыгожы i зялёны,

На мне па ранках чыстая раса,

I я раней у кветку быў ўлюбёны,

Ды згасла за тры днi яе краса».

 

Не слала кветка на яго праклёны,

Хоць чула плёткi i ганебны свiст,

Вялiкi вырас яблык i чырвоны,

Пашкадаваў, ды вельмi позна, лiст

 

9.11.2000

 

Home Page

 

4514     НЕ ЎСЯЛЯКI

 

Саспелi яблыкi чырвоныя, як макi,

Дзябёлыя, прыгожыя плады,

Але сабе iх назрываць не мог ўсялякi:

То непрыгожы, то немалады.

 

Але жыве краса чароўная да часу,

Любы бясконцым не бывае цуд,

Вiселi доўга, ды пападалi адразу,

Ператварылiсь яблыкi у бруд.

 

12.11.2000

 

Home Page

 

4517     ЖУДАСНЫ УДАР

 

Спачатку сядзе, а пасля кусае,

Высокародны, хоць малы, камар,

Маланка гром ўжо потым пасылае,

Спярша смяротны нанясе удар.

 

Сказаць лепш непрыемнае адкрыта,

Душа няхай занудзiцца ад хмар,

Чым так, як серп без жалю рэжа жыта,

Наносiць ў сэрца жудасны удар.

 

12.11.2000

 

Home Page

 

4561     ЗАМОК I ПРАБОЙ

 

Замок казаў, што ён – галоўны вартавы,

Ды стала крыўдна ад таго прабою,

Замок быў змазаны ад ног да галавы,

Прабой пакрыўся рудаю iржою.

 

На жаль, аднойчы праржавеў зусiм прабой,

Замку прыйшлося на зямлю звалiцца,

Ён заржавеў i вельмi хутка стаў зямлёй,

Сабой не след праз меру ганарыцца.

 

15.11.2000

 

Home Page

 

4572     ЗАЛАТОЕ ЗЕРНЕ

 

Капаўся певень ў кучы гною,

Бо круп не далi ўсё адно,

Знайшоў ён зерне залатое,

Заззяла, як брыльянт, яно.

 

Калi сярод людскога мора,

Заззяе нехта залаты,

То якар трэба кiнуць скора,

Каб не расстацца назаўжды.

 

16.11.2000

 

Home Page

 

4576     РАБОЕ

 

Рабая курыца пыталася ў лябёдкi,

Чаму ў яе такi бялюткi пух,

Як цуд, прыгожы выгiб шыi, не кароткi,

Палёт такi, што захапляе дух.

 

Пачала пер'е пудрыць курыца упарта,

Цягнула шыю, як магла, штодня,

Каб пабялець рабому, сiл страчаць не варта,

Не кожнаму даступна вышыня.

 

17.11.2000

 

Home Page

 

4579     ПЛУГ I КАМЕНЬ

 

Ляжаў вялiкi камень на зямлi,

А плуг араў у цяжкай працы поле,

Разоры к яму блiзка падышлi,

I колiшняе скончылась прыволле.

 

А камень кажа: «Я твой даўнi друг,

Iсцi нам разам па адным дарогам»,

Без роздуму яму паверыў плуг

I апынуўся з скрыўленым нарогам.

 

17.11.2000

 

Home Page

 

4580     ГНЕЎНЫ БАС

 

Iграў аркестр, i музыка лiлася,

Ды скончылась мелодыя ураз,

Бо спрэчка нечакана пачалася:

Даводзiў сваю велiч гнеўны бас.

 

«Як ты вялiкi майстар на ўсе рукi,

Iграй адзiн» прамовiла труба,

Пяшчотныя змянiлiсь гулам гукi,

I гнеўны бас ахутала журба.

 

17.11.2000

 

Home Page

 

4582     МОРА I СКАЛА

 

Вельмi бурна мора бушавала,

Гнеўна бiў па беразе прыбой,

Ды, нарэшце, скончылась навала,

Ды жаданы не прыйшоў спакой.

 

Бо скала прыгожая упала

I ляжыць пакорлiва на дне,

Мора ў адзiноце сумавала,

Не вярнуць таго, што ўжо мiне.

 

17.11.2000

 

Home Page

 

4606     ЗАЛАТАЯ ЗОРКА

 

Сукi крывыя мела крона,

Ды лiст ў вясновай ззяў красе,

Упала восенню заслона,

I сталi бачны вады ўсе.

 

Ад тушы, пудры i памады

Здавалась зоркай залатой,

Ды выйшлi на паверхню вады,

Як дождж палiў красу вадой.

 

21.11.2000

 

Home Page

 

4613     ШЛЯХI ЛЯ ПРОРВЫ

 

Вырас дуб магутны на адхоне,

Ды праз час прыйшла пара тугi,

Апынуўся ў прорвы ён ў палоне:

Рэчка падмывала берагi.

 

Агалiлась моцнае карэнне,

Дуб ў знямозе цяжкай ад скрухi,

Небяспека прыйдзе за iмгненне,

Як ля прорвы пракладаць шляхi.

 

22.11.2000

 

Home Page

 

4618     ДУБЫ

 

Травiнка вырасце у лузе цi у полi,

Увосень шмат мiльёнаў гiне iх,

Дубы i мёртвыя не падаюць нiколi.

А колькi iх панiшчылi жывых!

 

Травiнку вецер без натугi гне да долу,

Ды буру здатны вытрымаць дубы,

Таму i маюць ў жыццi волаты адмову,

Заўжды знiшчалi моцных без журбы.

 

22.11.2000

 

Home Page

 

4626     КПIНЫ

 

Вяроўка добра пачак кнiг трымала,

Але сусед, пабачыўшы, сказаў,

Што шчыльнасцi у пачку вельмi мала,

I гаспадар тужэй перавязаў.

 

Парвалася вяроўка, настрой згiнуў,

Для кнiг прыйшла ганебная пара,

Нiхто не любiць над сабою кпiнаў,

Ад iх зусiм не прычакаць дабра.

 

24.11.2000

 

Home Page

 

4645     НАХАБНЫ РУЧАЙ

 

Ручай смяяўся, што смярдзяць балоты,

Ў iх тванi шмат i брудная вада,

Але прыйшоў час жудаснай спякоты,

I ручая кранулася бяда.

 

Бо цалкам яго жвiр сухi паглынуў,

А сiлкаваўся ён за кошт балот,

Ручай нахабны ўраз без следу згiнуў,

Бо быў дзiцём смярдзючых брудных вод.

 

27.11.2000

 

Home Page

 

4671     СТАРАЯ IСЦIНА

 

Калi тупымi стануць iклы,

Драпежнiк хутка зменiць стан,

Да перамог выдатных звыклы,

Вовк стане сцiплым, як баран.

 

Гады знiшчаюць моц былую,

Знiкае лепшая з украс,

Лепш ведаць iсцiну старую,

Што iклы выпадуць праз час.

 

30.11.2000

 

Home Page

 

4680     МАЛЕНЬКI РУЧАЙ

 

У рэчкi было рэчышча з пяску,

Ручай маленькi бег у рудай глiне,

Глядзеў замiлавана на раку,

Зайздросцiў чыстай i шырокай плынi.

 

Ды скончыўся знянацку гэты цуд,

Струмень ракi ўжо больш не быў iскрысты,

Бо злiлi у яе знiшчальны бруд,

Ручай маленькi быў, як шкельца, чысты.

 

1.12.2000

 

Home Page

 

4688     БУРАКI

 

Бурак чырвоны быў занадта смелы,

Казаў другому: «Я заўжды ў цане,

Хоць ты вялiкi, ды чамусьцi белы,

Таму i выбiраюць ўсе мяне».

 

Абвергнуў белы домыслы i плёткi,

Бо ён не быў нахабны, горды франт:

«Народ каб лёс заўсёды меў салодкi,

Лепш выбраць бел-чырвоны варыянт».

 

2.12.2000

 

Home Page

 

4752     СОНЕЙКА I ЗМЯЯ

 

Калi, як лёд, халодная зямля,

У стоме i знямозе недарэка,

На сонейцы прыгрэецца змяя,

Адразу узнiкае небяспека.

 

Ад цеплынi, што лiлася штодня,

Змяя рабiлась жвавая i злая,

Прыйшлась ёй да спадобы вышыня:

Атрутным джалам сонейка кусае.

 

11.12.2000

 

Home Page

 

4753     ЗЯЛЁНЫ ЛIСТ

 

Зялёны лiст сарвала з дрэва бура,

Вiхор панёс яго за акiян,

I крона пахiлiлася панура,

Як быццам сук зламаў ёй ураган.

 

Ўжо хутка лiсце дрэва пажаўцее,

Бо спакваля прыходзяць халады,

Але затое ў дрэва ёсць надзея:

У выраю зялёны лiст заўжды.

 

12.12.2000

 

Home Page

 

4772     ГЛУХI КУТ

 

Калi надта пераспее слiва,

Як не з'есцi – ў смецце пападзе,

Падмануць прыроду немажлiва,

Не зрабiў яшчэ нiхто нiдзе.

 

Як праспала час свайго кахання,

То жыццё загонiць ў глухi кут,

Бо няма ратунку ад жадання,

А пасля ад жудасных пакут.

 

17.12.2000

 

Home Page

 

4792     ПАДЗЯЛIЦЦА БОЛЕМ

 

Вярба схiлiлась над вадой,

З галiнак слёзы пралiвае,

Сваёю дзелiцца бядой,

Суседку рэчка суцяшае.

 

Сум пападае ў плынь вады,

I крона ў праменях iскрыцца,

Пакуты меней ад бяды,

Як ёсць з кiм болем падзялiцца.

 

23.12.2000

 

Home Page

 

4824     ХIТРЫ КОТ

 

Пытаў не раз сабака у ката:

«Чаму маё жыллё – малая будка?

I холадна зiмой, i цесната,

Выносяць ежу мне не вельмi хутка».

 

I адказаў сабаку хiтры кот:

«Навошта шчэрыць зубы, гнеўна рыкаць?

Каб мець ад гаспадынi больш пяшчот,

Не гаўкаць лепей трэба, а мурлыкаць».

 

28.12.2000

 

Home Page

 

4857     ПОЗНА

 

Чырвоны яблык ззяе у галлi,

Ды не пазнаць, салодкi ён цi горкi,

Калi часы паспрабаваць прыйшлi,

То рвуць яго адразу, без гаворкi.

 

Сарвуць, а потым вызначаюць смак,

I разумеюць: гэта несур'ёзна,

Жыццёвы шлях пайшоў зусiм не так,

Але было ужо занадта позна.

 

2.01.2001

 

Home Page

 

4890     ЧАРОЎНЫЯ ПЛАДЫ

 

Слiва нечакана зацвiла,

Ды зрабiла небяспечны крок:

Ветру пагуляць з сабой дала,

I папаў на песцiкi пылок.

 

I пялёсткi ссыпалiся ўраз,

Надышоў суровы час бяды,

Але спакваля ў асеннi час

Вабiлi чароўныя плады.

 

8.01.2001

 

Home Page

 

4891     ЧЫРВОНЫЯ ГРОНКI

 

Бэзу куст калiне гаварыў,

Што прыйшло магутнае каханне,

I пылок ёй нават падарыў,

Разам з iм пяшчотнае прызнанне.

 

Шмат чаго яшчэ дарыць гатоў,

Хоць была калiна весялуха,

Затужыла горка без пладоў,

Без чырвоных гронак прыйшла скруха.

 

8.01.2001

 

Home Page

 

4918     КРЫНIЦА I БАЛОТА

 

Ваду дае магутная крынiца,

Празрыстую, халодную, як цуд,

Ды сiл няма ў яе абаранiцца,

Бо кожны ў ваду можа кiнуць бруд.

 

Iначай ля смярдзючага балота,

Калi падойдзе нехта незнарок,

Пабыць хвiлiну побач не ахвота,

Заткнуўшы нос, хутчэй бяжыць убок.

 

12.01.2001

 

Home Page

 

4919     ХВАЛI ЖОРСТКАСЦI

 

Бiлiсь магутныя хвалi

Ў бераг ракi незнарок,

Ды пад сабой пахавалi

Жоўты прыгожы пясок.

 

Бераг, аднак, пакутуе

Зноў ад удараў глухiх,

Жорсткасць нiяк не адчуе

Боль i нягоды другiх.

 

12.01.2001

 

Home Page

 

4920     РАЗМОВА

 

Спытала ружа у рамонка:

«Чаму вам шчасця без мяжы?

Нам гiмн пяюць ласкавы звонка,

Ды рэжуць вострыя нажы».

 

Рамонак кажа: «Так здаецца,

Што ў нас цнатлiвая краса,

Над намi жорстка лёс смяецца,

Нас рэжа вострая каса».

 

12.01.2001

 

Home Page

 

4929     БЫСТРАЦЕЧНАЯ РАЧУЛКА

 

Плынь свабоду згубiла, на жаль,

А рачулка была быстрацечнай,

Моцны панцыр лядовы, як сталь,

I, здавалась, бяда будзе вечнай.

 

Ды настала, нарэшце, вясна,

I паводка пайшла, як цунамi,

Крыгi моцныя рвала яна,

Не адвечна нам жыць з кайданамi.

 

14.01.2001

 

Home Page

 

4933     СУХI ПЯСОК

 

Сухi пясок, як перакацi-поле,

Патрэбны дождж цi хоць бы вiльгаць рос,

Каб з месца не кранаўся ён нiколi,

Не спакушаў прыродай даны лёс.

 

Сухi пясок рассеяўся па лузе,

I знiк бясследна, як кастрышча дым,

Не здолеў цвёрда «Не» сказаць спакусе,

Лепш вечна б ззяў на пляжы залатым.

 

15.01.2001

 

Home Page

 

4975     ПАКАЛЕННЕ ПАГОДКАЎ

 

Ужо даўно серп зрэзаў каласы,

Аж пачарнела золата на пожнi,

I ад былой нябачанай красы

Стаяць застаўся каласок апошнi.

 

Ён думаў: «Для якой мэты жыву?»

Загiнуць згодны ў кожнае iмгненне,

Схiлiў, як небарака, галаву,

Пайшло ў нябыт пагодкаў пакаленне.

 

21.01.2001

 

Апошні верш     Home Page

 

 

 

Сайт создан в системе uCoz